Трэнінг па інтэграцыі ўцекачоў і мігрантаў у мясцовыя супольнасці

pebbles-1090536_960_720

Center for Euroinitiatives ладзіць трэнінг для моладзевых работніках па інтэграцыі маладых людзей, якія з’яўляюцца уцекачамі альбо вымушанымі мігрантамі.

Калі: 17-24 ліпеня 2017 года.
Дзе: Сумы, Украіна.

Мэта міжнароднага трэнінгу — дапамагчы маладым лідарам і моладзевым работнікам, трэнер(к)ам і адукатар(к)ам даведацца, што яны могуць зрабіць для інтэграцыі маладых ўцекачоў у мясцовыя супольнасці.

Удзельнікі змогуць:

  • выявіць праблемы, якія паўсталі перад супольнасцямі Еўропы ў сувязі з міграцыяй і бежанствам;
  • даведацца пра метады, якія могуць быць выкарыстаны дзеля дапамогі маладым уцекачам і вымушаным мігрантам інтэгравацца ў мясцовыя супольнасці;
  • стварыць лакальныя праекты, якія накіраваны на інтэграцыю маладых людзей;
  • садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне моладзевай працы.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • паходзіць з Арменіі, Беларусі, Даніі, Францыі, Грузіі, Італіі, Украіны альбо Вялікабрытаніі;
  • добрае валоданне ангельскай мовай (працоўная).

Фінансавыя ўмовы

Удзел у мерапрыемстве бясплатны. Арганізатары пакрываюць 100% выдаткаў удзельнікаў.

Дэдлайн падачы заяўкі — 25 чэрвеня 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Источник

Похожие записи

Верх