Семінары па навучанні сацыяльнаму бізнесу

macbook-336704_960_720

З 21 ліпеня 2017 г. за падтрымкай амбасады Каралеўства Нідэрландаў ГА “Здаровы выбар” запускае бясплатную адукацыйную праграму для прадстаўнікоў сацыяльнага бізнесу!

Калі Вы прадпрымальніца ці прадпрымальнік-пачатковец, і місія вашага праекта будзе нясці карыcць грамадству ці яго асобным катэгорыям, калі Вы ганарыцеся сваёй ідэяй, але маеце цяжкасці ў яе рэалізацыі, Ваша ідэя мае вялікую сацыяльную значнасць, але Вы не ведаеце, як зрабіць яе сваёй працай і пачаць зарабляць?  –  Тады гэта праграма для ВАС!

З ліпеня па лістапад 2017 г. пройдзе конкурсны адбор на дзвюхдзённую адукацыйную праграму, у якой удзельнікі і ўдзельніцы з усіх рэгіёнаў Беларусі змогуць атрымаць каштоўныя веды ад лепшых ментараў для таго, каб зрабіць свой праект не толькі сацыяльна значным, але і камерцыйна паспяховым, папулярным і запатрабаваным!
Для каго?

Social Business Developer   (SBD) –  гэта конкурс для тых, хто хоча запусціь свой сацыяльны бізнес або зусім нядаўна запусціў яго і мае патрэбу ў дапамозе па развіцці.

Social Business Developer – гэта каталізатар вашага поспеху, пляцоўка, дзе сутсракаюцца адзінадумцы, партнёры і настаўнкі (ментары), якія ўжо маюць вялікі досвед у бізнесе.

Што атрымаюць удзельнікі і ўдзельніцы?

У выніку навучання кожны ўдзельнік атрымае тэарытычныя веды для прадуктыўнай дзейнасці, упэўненасць у сваіх сілах, адказы на пытанні і слушны вектар у сваёй справе для таго, каб дамагчыся поспеху!

Усе ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты пра праходжанне адукацыйнай парграмы.

Праграма ўлучае двухдзённае мерапрымества, дзе ўдзельнікі атрымаюць каштоўны досвед у галіне маркетынга, піяра, кіравання фінансамі, продажамі ды іншыя веды ад ментараў праграмы,
а таксама змогуць атрымаць кансультацыйную дапамогу па сваім ўласным праекце, тэарытычныя веды і практычны досвед.  Таксама пасля навучання можна будзе атрымаць бясплатную кансультацыю юрыста і бухгалтара.
Семінары будуць праходзіць штомесяц у гасцінічным комплексе «Ратамка» непадалёк ад Мінска.
Падрабязную праграму можна спамаваць вось тут

Крытэры адбору

  1. грамадска значны і адначасова пазітыўны вынік у форме паляпшэння жыцця людзей у цэлым (або асобных сацыяльных груп);
  2. наяўнасць фінансавага патэнцыялу, які дазволіць ідэі (праекту) развівацца ў будучым наяўнасць адказаў на ўсе пытанні заяўкі;
  3. патэнцыял сябраў каманды праекта;
  4. наяўнасць жывога праекта або прататыпу праекта;
  5. адзін (адна) удзельнік (-ца) можа паўдзельнічаць толькі ў адным семінары праекта.

Калі?

Дата першага семінара 21-22 ліпеня 2017

Месца: Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і коневодства (гасцінечны комплекс «Ратамка»).

Да мерапрыемства ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц будзе давозіць аўтобус з мінскага чыгуначнага вакзала.

Расклад:
1. 21-22 ліпеня 2017
2. 18-19 жніўня
3. 22-23 верасня
4. 20-21 кастрычніка
5. 24-25 лістапада

Як падаць заяўку

•    Запрашайце сябраў сваёй каманды і працуйце над заяўкай разам;
•    Удзельнічаць у праграме можа толькі адзін чалавек ад каманды;
•    Дэдлайн на першы семінар да 15 ліпеня!

 АНКЕТА

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх