Горача, вельмі горача! Хуткі дэдлайн на моцны трэнінгавы курс

faculty-979900_960_720

Трэнингавы курс называецце “Нефармальны коўчынг: ацэнка і засваенне” і з’яўляецца працягам доўгатэрміновага праекту, скіраванага на выкарыстанне коўчынга як інструмента для пашырэння магчымасцяў моладзі.

27 удзельнікаў і удзельніц з Беларусі, Францыі, Македоніі, Эстоніі ды Чэхіі збяруцца ў Веймары, каб засвоіць навыкі коўчынга праз выкарыстанне розных тэхнік і інструментаў, а таксама абмеркаваць патэнцыял і межы моладзевага коўчынгу.

Мэты трэнінгавага курсу:

  • ацэнка персанальнага стылю і падыходу да коўчынга;
  • ацэнка асабістага і прафесійнага развіцця;
  • абмеркаванне розных коўчынгавых падыходаў;
  • абмен досведам і лепшымі практыкамі, адказы на пытанні;
  • тэставанне новых коўчынгавых мадэляў, тэхнік і інструментаў;
  • планаванне будучай кааперацыі.

Калі: 24 ліпеня – 1 жніўня 2017

Дзе: Веймар, Нямеччына

Фінансавыя ўмовы: арганізацыйны ўнёсак у памеры 50 еўра; вяртаюцца транспартныя выдаткі ў памеры да 275 еўра.

Дэдлайн: 12 ліпеня. Больш інфармацыі і форма заяўкі зняходзіцца тут.

 

Источник

Похожие записи

Верх