Майстар-клас па коміксу для дзетак

painting-911804_960_720

Мы стартуем! Вучэбна-забаўляльны курс комікса «Пра мяне ды пра ўсё на свеце» для вялікіх і маленькіх дзяцей. Пра тое, як распавесці і намаляваць цікавую гісторыю на любую тэму. Заняткі праводзіць Валерыя Манковіч — дызайнерка і ілюстратарка, а яшчэ трохі супергераіня. Чытае і малюе коміксы колькі сябе памятае. Лічыць, што калі ты не ведаешь, што маляваць, пачынай маляваць самога сябе.

Узрост: 7 -12 гадоў кожную суботу з 14:00 да15:30

Першая сустрэча – 16 верасня.

Кошт аднаго занятка: 10 рублёў (папярэдні запіс абавязковы) месца: Кнiгарня «Логвінаў»,  Незалежнасці, 37а.

Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960

Похожие записи

Верх