Майстар-клас па напісанні тэзісаў і заявак на міжнародныя канферэнцыі

Screenshot_2

Адкрыты прыём заявак на майстар-клас па напісанні тэзісаў і заявак (анатацый) для міжнародных канферэнцый. Мерапрыемства адбудзецца 27 кастрычніка напярэдадні канферэнцыі «Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны» (Мінск, 28-29 кастрычніка). Майстар-клас ладзіцца пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі гуманітарыяў (МАГ), арганізаванай Амерыканскім саветам навуковых таварыстваў.

 

Акадэмічнае пісанне усё больш рэгулюецца міжнароднымі стандартамі, усталяванымі рэдактарамі часопісаў, кнігавыдаўцамі і арганізатарамі канферэнцый. Каб быць прынятымі да публікацыі або да ўдзелу ў канферэнцыі аўтары тэкстаў і заявак павінны прытрымлівацца стандартаў структуры і формы. Пераканаўча і выразна прадставіць свае тэзісы – першы крок да поспеху. Даследчыкі, асабліва тыя, чыя родная мова не ангельская, часта сутыкаюцца з дадатковымі  цяжкасцямі. Многія аўтары атрымліваюць адмовы і абвінавачваюць у адсутнасці поспеху дрэнную ангельскую або лакальны характар сваёй тэмы. Аднак, у многіх выпадках рэальная праблема заключаецца ў няведанні міжнародных канвенцый, якія датычацца структуры і формы.

 

Для падрыхтоўкі да напісання тэзісаў для міжнародных канферэнцый МАГ правядзе майстар-клас у Мінску 27 кастрычніка 2017 года, прысвечаны рамяству напісання тэзісаў для канферэнцый і прэзентацый. Удзельнікі будуць абмяркоўваць прынцыпы напісання рэферата (і яго назвы) і ўдасканаліваць свае ўласныя тэзісы на аснове калегіяльнасці і канструктыўнай зваротнай сувязі.

 

Майстар-клас будзе адбывацца на ангельскай мове.

 

Майстар-клас адкрыты для ўсіх, але прыярытэт будзе аддавацца членам МАГ, асабліва тым, хто збіраецца прысутнічаць на канферэнцыі МАГ «Логас і патас: гуманітарная рэфлексія ва ўмовах вайны». Для ўдзельнікаў не з Мінска арганізатары майстар-класа забяспечваюць пражыванне на адну ноч.

 

Для падачы заяўкі трэба запоўніць форму па спасылцы https://goo.gl/nDE6pk. У ёй патрэбна будзе ўказаць загаловак і написаць анатацыю дакладу на канферэнцыі (заснаванага на артыкуле ці іншым тэксце). Нягледзячы на тое, што семінар будзе праводзіцца на англійскай мове, тэзісы могуць быць прадстаўлены на беларускай, рускай, украінскай ці ангельскай мовах.

 

Заяўкі прымаюцца да 6 кастрычніка 2017 года.

 

Майстар-клас вядзе Анджэй Тымоўскі — доктар філасофіі ў галіне паліталогіі. У цяперашні час ён выступае ў якасці дырэктара міжнародных праграм Амерыканскага савета навуковых таварыстваў (ACLS) у Нью-Ёрку і з’яўляецца адным з заснавальнікаў МАГ.

 

Больш інфармацыі па спасылцы https://goo.gl/uwzFQr.

Похожие записи

Верх