Курс «Iнтуітыўны малюнак» (сямейны фармат)

Screenshot_4

У гэтую субботу Дзіцячыя творчыя майстэрні ў галерэі «Ў» пачнуць новы курс для дзяцей i бацькоў.

Курс «Iнтуітыўны малюнак» накіраваны на развіццё ўмення маляваць, грунтуючыся на адчуванні і інтуіцыі. Будзем вучыцца «ляпіць» аб’ём на паперы, як скульптары, працуючы ад агульнага да дробнага.

Матэрыялы, якiя вас чакаюць — вугаль, сангіна, сэпія (алоўкі, стрыжні, пудры). З iмi прасцей «думаць» на паперы і не баяцца зрабіць памылку. Маляваць будзем вобразы, накіды з натуры (і людзей, і жывёл) і клаузуры.

Выкладчыца:
Дыяна Рафальская — архітэктар, выкладчыца малявання для дзяцей і дарослых.

******************************************************
Узрост: ад 10 гадоў, але прыходзіць на заняткі лепш з бацькамi. Разам вучыцца прасцей
Кожную суботу
16:00-17:30
Пачатак 28 кастрычніка
Кошт аднаго занятка: 10 рублёў на чалавека (знiжка для сям’i з трох чалавек i болей)
пр-т Незалежнасці, 37а
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 3035960
(папярэдні запіс абавязковы)

Похожие записи

Верх