Школа палітычных даследаванняў 2018

hands-600497_960_720

Усходнееўрапейская школа палітычных даследаванняў сумесна з Радай Еўропы аб’яўляе конкурс на удзел у праграме 2018 года.

Калі і дзе: заняткі будуць праводзіцца ў выглядзе трох сесій, першую з якіх плануецца правесці ў красавіку 2018 г. у Варшаве, а апошнюю – 18 – 21 лістапада 2018 г. ў Страсбургу (Сусветны Форум за дэмакратыю).

Кожная сесія будзе доўжыцца тры – чатыры дні. Паміж сесіямі плануецца правядзенне дыскусій, даследчых праграм і мерапрыемстваў па распаўсюджванні атрыманых ведаў. Удзел у кожнай сесіі з’яўляецца абавязковай умовай для ўдзелу ў Сусветным форуме за дэмакратыю.

У тэматыку заняткаў уваходзяць пытанні сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця Беларусі і іншых краін, рэформ і трансфармацый у розных краінах, еўрапейскай інтэграцыі і еўрапейскіх каштоўнасцяў. Удзельнікам будуць прапанаваны інтэрактыўныя метады працы, якія спрыяюць асабістаму развіццю. У якасці выкладчыкаў выступяць эксперты з ЕС, Беларусі і іншых краін.

Патрабаванні да кандыдатаў

Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі дзяржаўных выбарных і адміністрацыйных органаў, дзяржаўных устаноў, прадстаўнікі недзяржаўнага сектара эканомікі, грамадскіх аб’яднанняў, дзеячы навукі і адукацыі, журналісты, палітыкі, палітолагі, эканамісты, юрысты ва ўзросце да 35 гадоў, якія маюць значныя дасягненні ў прафесійнай і грамадскай дзейнасці. 

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікі праграмы самастойна аплачваюць кошт Шэнгенскай візы і страхоўкі, а таксама арганізацыйныя выдаткі ў памеры 150 Еўра. Астатнія выдаткі пакрываюць арганізатары.

Як падацца?

Адбор удзельнікаў здзяйсняецца на падставе анкеты, якую неабходна даслаць у электроннай форме на адрас easteuroschool@gmail.com. У дадатак да анкеты трэба таксама выслаць наступныя дакументы:

  • свой фотаздымак памерам не менш як 1000×1000 пикселаў у фармаце JPEG;
  • рэзюмэ (CV);
  • кароткая инфармацыя пра сябе (максімум – па два абзацы на английскай і беларускай мовах).

Назвы файлаў: PROZVISHCHA_IMIA_2018 (напрыклад, VASILEVICH_KATSIARYNA_2018), а пасля – _Anketa, _Photo, _CV, _brief. Форму анкеты-заяўкі і прыклад кароткага рэзюмэ можна знайсці тут.

Дэдлайн падачы заяўкі – 25 лютага 2018 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Источник

Похожие записи

Верх