Вынікі апытання правайдараў дадатковай адукацыі дарослых

pexels-photo-1181534

У маі 2020 году Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў у Рэспубліцы Беларусь (прадстаўніцтва DVV International) і Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы (АДАіА) правялі апытанне правайдэраў для атрымання выразнага ўяўлення пра ўплыў пандэміі Covid-19 на сітуацыю ў полі дадатковай адукацыі дарослых у Беларусі.

На момант напісання справаздачы ў апытанні прынялі ўдзел 49 арганізацый-правайдараў дадатковай адукацыі дарослых (ДАД): 15 камерцыйных, 21 некамерцыйны, 13 дзяржаўных; з усіх вабласцей Беларусі і вельмі розныя па профілі: ад павышэння кваліфікацыі (педагогіка, медыцына, лагістыка, трэнерскае майстэрства) да арганізацыя вольнага часу праз навучанне па прынцыпе “роўны роўнаму”.

Абсалютная большасць арганізацый-рэспандэнтаў або не мелі анлайн-навучання да сакавіка 2020 або мелі да 20% анлайн-складніку. Толькі па арганізацыі мелі 21-40% і 61-80% анлайна, і па 1/49 – 41-60% і больш за 80% анлайн-навучання. Такая сітуацыя пацвярджае гіпотэзу, што беларускія правайдары ДАД апынуліся пад уплывам пандэміі COVID-19 у частцы сусветна рэкамендаванай ізаляцыі і вымушаныя ісці за агульным трэнда і пераводзіць навучанне ў анлайн-фарматы.

Аналіз адказаў паказаў, што каля 40% апытаных бачаць у цяперашней сітуацыі не толькі складанасці, але і “акно магчымасцяў”, каля 51% правайдараў адзначылі, што ацэньваюць цяжкасці як “часовыя”. Складаней адаптавацца да сітуацыі COVID-19 было арганізацыям, у якіх да гэтага не было досведу ў анлайн-адукацыі, або такі досвед быў нязначным, такія арганізацыі часцей ацэньвалі сітуацыю як цяжкую, менш бачылі магчымасцяў для змен. Колькасць кліентаў, мерапрыемстваў і выручкі – асноўныя паказчыкі, па якіх правайдары ў большасці адзначалі зніжэнне.

Правайдары нефармальнай адукацыі аддавалі перавагу самастойнаму пераадоленню выклікаў пандэміі. Сярод рэспандэнтаў апытання (што ўжо з’яўляецца некаторым фільтрам актыўнасці) толькі 57% заявілі аб патрэбах ў любой знешняй дапамозе.

Складанасці з працай у анлайне адзначылі большасць апытаных правайдараў, пры гэтым толькі 20% адказаў на гэты блок сцвярджалі, што ўсё працуе і адладжана. Асноўнымі складанасцямі былі адзначаны наступныя: тэхнічныя, арганізацыйныя, змястоўна-метадалагічныя і юрыдычныя/прававыя. Сабраныя кейсы сталі асновай для правядзення 2 вэбінараў з экспертамі – юрыстам і бухгалтарам, а таксама з прыцягненнем міжнародных экспертаў з мэтай знаёмства з іх вопытам.

У працэсе аналіза апытання, аўтарамі былі пацверджаны (наколькі гэта магчыма з улікам, што гэта не паўнавартаснае даследаванне) гіпотэзы аб тым, што пандэмія COVID-19 закранула ў той ці іншай ступені ўсіх правайдараў ДАД і выклікала фінансавыя складанасці ў большасці з іх, найбольшыя фінансавыя складанасці ў правайдараў звязаныя з фінансаваннем памяшканняў, аплатай працы выкладчыкаў і захаваннем іх працоўных месц.

Таксама аўтарамі пацверджаны ў дачыненні да беларускіх правайдараў ДАД агульнасусветны трэнд у НФА пошуку рашэнняў у выхадзе ў анлайн. Па гіпотэзе аб імкненні да супрацоўніцтва ва ўмовах крызісу зроблена выснова аб тым, што беларускія правайдары аддаюць перавагу ўсё яшчэ самастойнаму вырашэнню гэтых складанасцяў, а магчымую дапамогу бачаць у большай ступені з боку прафесійных супольнасцяў, у значна меншай ступені з боку дзяржавы, дадзенных для высновы пра самастойную кааперацыю правайдараў не было ў адказах на апытанне.

З поўнай версіяй справаздачы можна азнаёміцца тут:
Вынікі апытання правайдараў дадатковай адукацыі. Поўная версія

Са скарочанай версіяй – тут:
Вынікі апытання правайдараў дадатковай адукацыі дарослых. Скарочаная версія

Крынiца

Похожие записи

Верх