Крэатыўныя візітоўкі — вынікі другога конкурсу PRацоўні сацыяльнай рэкламы

ornaments

У конкурсе ўзялі ўдзел каля 80 суб’ектаў грамадзянскай супольнасці. І 40 з іх цяпер маюць базавы рэкламны прадукт, — крэатыўныя візітоўкі.

Унікальнасць праекту — у сістэме распаўсюду візітовак. Дагэтуль адмысловыя стойкі PRацоўні сацыяльнай рэкламы «PRа лепшае» распаўсюджвалі інфармацыю пра кампаніі, арганізацыі і ініцыятывы з важнай сацыяльнай роллю у галерэі Ў, супольным офісе НДА на Наваіленскай, 38, Доме правоў чалавека ў Вільні і Арт-сядзібе ў Мінску.
mova
Цяпер сетка пашыраецца і візітоўкі з’явяцца у новым памяшканні крэатыўнай прасторы ЦЭХ, у Беларускім Доме ў Варшаве, у Гродне (Універсітэт залатога веку) і Берасці.
Сярод ініцыятыў, чые візітоўкі з’явіліся у гэтым «сезоне», — праект Мова Нанова, крэатыўная прастора ЦЭХ, беларуская старонка сайта istpravda.ru, гарадзенскі дзіцячы хоспіс, цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend, дабрачынны фонд «Шанс», экалагічны праект сартыроўкі смецця greenmap.by, этна-электронны праект Shuma, электронная дзіцячая бібліятэка для плангэтаў «Кнігі дзеткам» і нават 27-ы артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
autizm
Праект PRацоўні сацыяльнай рэкламы «PRа лепшае»  — адзін з Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці -2014 (штогадовы конкурс), а таксама адзін з пераможцаў конкурсу беларускамоўнай рэкламы «Аднак» у 2014 годзе.
Ажыццяўляецца пры інфармацыйнай падтрымцы цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend.

Похожие записи

*

Верх