Міжнародны моладзевы конкурс для грамадзянскіх прадпрымальнікаў

businessman-1024x629

Конкурс па моладзевым грамадзянскім прадпрымальніцтве ёсць часткай сусветнай кампаніі па дасягненні 17-ці мэтаў ААН у галіне устойлівага развіцця. Удзельнічаць у конкурсе могуць падлеткі і моладзь з любой краіны. Канкурсанты мусяць прапанаваць інавацыйныя ідэі і праекты, якія маюць грамадскі ўплыў і скіраваны на рэалізацыю адной ці некалькіх з 17-ці мэтаў ААН. Удзельнікі конкурсу таксама могуць прайсці адукацыйны анлайн-курс па прадпрымальніцтве з атрыманнем адпаведнага сертыфіката Фундацыі прадпрымальніцтва Берліну. Навучанне і сертыфікацыя бясплатныя.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост 15-35 год;
  • здольнасць падаць заяўку на ангельскай мове;
  • наяўнасць інавацыйнай ідэі прадпрыемства, што спрыяе дасягненню мэтаў ААН ва ўстойлівым развіцці, (у выглядзе бізнесу, некамерцыйнай арганізацыі альбо інфармацыйнай праграмы, г.д.).

Катэгорыі конкурсу:

— Лепшыя ідэі (інавацыйныя планы і прапановы).

— Лепшыя праекты (прадпрыемствы, што ўжо існуюць і маюць сацыяльны эфект і вынікі).

Каб падаць заяўку, неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. Больш інфармацыі — на сайце конкурсу. Дэдлайн — 30 чэрвеня 2016 года.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх