Стыпендыяльная праграма імя Стэфана Банаха

thumb_w8001

Амбасада Польшчы ў Беларусі прапануе стыпендыяльную праграму імя Стэфана Банаха, разлічаную на 2016-2017 навучальны год і скіраваную на атрыманне адукацыі ў польскіх вышэйшых навучальных установах.

Праграма прызначана для грамадзян краін «Усходняга партнёрства» (Беларусі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Азербайджана, Грузіі).

Стыпендыяльная праграмы дае магчымасць бясплатнага навучання (на другой і трэцяй ступенях) у польскіх дзяржаўных вышэйшых навучальных установах, падначаленых Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі.

Набор кандыдатаў на навучанне другой ступені (усяго 45 даступных месцаў у 2016 годзе) ажыццяўляецца праз пасрэдніцтва польскіх дыпламатычных і консульскіх устаноў. Набор кандыдатаў на трэцюю ступень навучання адбываецца праз пасрэдніцтва польскіх універсітэтаў.

Дэдлайн — 24 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці — тут.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх