Стыпендыяльная праграма імя Х’юберта Хамфры 2017-2018 (Злучаныя Штаты)

krimskie_granti_poluchayut_moskvichi

Амбасада Злучаных Штатаў у Беларусі запрашае да ўдзелу ў стыпендыяльнай праграме імя Х’юберта Хамфры ў 2017-2018 навучальным годзе. Стыпендыятамі могуць стаць беларускія спецыялісты сярэдняга звяна, якія маюць адпаведны досвед і здольнасць скарыстацца самастойнай праграмай незалежнага навучання ў адным з вядучых універсітэтаў ЗША.

У межах праграмы беларускія спецыялісты пройдуць гадавую стажыроўку ў ЗША для ажыццяўлення навуковай працы і ўдасканалення прафесійнага майстэрства.  Праграма не прадугледжвае атрыманне навуковай ступені.

Стыпендыі выдаткоўваюцца на конкурснай аснове прафесійным кандыдатам, якія плануюць у далейшым працаваць у дзяржаўным ці прыватным сектары.

Праграма разлічана на ініцыятыўных і самастойных спецыялістаў, якія самі складаюць план свайго знаходжання ў ЗША, усталёўваюць прафесійныя сувязі і лёгка адаптуюцца да новых умоў.

Конкурсныя дысцыпліны на 2017-2018 год

 Устойлівае развіццё

  • Развіццё сельскай мясцовасці і сельскай гаспадаркі
  • Эканамічнае развіццё
  • Фінансы і банкаўская справа
  • Прыродныя рэсурсы, экалагічная палітыка і змяненне клімату
  • Гарадское і рэгіянальнае планаванне

 

  Будаўніцтва дэмакратычных інстытутаў

  • Камунікацыя і журналістыка
  • Заканадаўства і правы чалавека
  • Аналіз дзяржаўнай палітыкі і дзяржкіравання
  • Прафілактыка і палітыка ў адносінах гандлю людзьмі
  • Палітыка ў галіне тэхналогій і кіравання
  • Кіраванне чалавечымі рэсурсамі

 

Адукацыя

  • Кіраванне, планаванне і палітыка ў галіне адукацыі
  • Кіраванне вышэйшай адукацыяй
  • Выкладанне ангельскай мовы як замежнай

 

Ахова здароўя

  • Кіраванне ў галіне аховы здароўя
  • Прафілактыка ВІЧ/СНІД
  • Адукацыя, прафілактыка і лячэнне злоўжывання наркатычнымі рэчывамі

Патрабаванні да кандыдатаў/кандыдатак:

— беларускае грамадзянства;

— дыплом аб вышэйшай адукацыі (мінімум — ступень бакалаўра);

— мінімум 5 гадоў бесперапыннага прафесійнага стажу;

— здольнасці да кіруючай працы ў сваёй галіне ведаў;

— імкненне прыносіць грамадскую карысць, удасканальвацца ў той ці іншай галіне ведаў;

— добрае веданне ангельскай мовы (можа здаць экзамен TOEFL не менш чым на 71 у Інтэрнэт-фармаце і 525 балаў у ручным фармаце).

Даведацца больш пра праграму можна тут. Каб падаць заяўку, калі ласка, націсніце сюды.

Дэдлайн — 1 жніўня 2016 года. Па дадатковых пытаннях, калі ласка, звяртайцеся ў Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры Амбасады ЗША ў Беларусі па тэл.: (017) 210 12 83 / дадатковы нумар 5612.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх