Стыпендыя для замежных студэнтаў універсітэта Брэшы (Італія)

Florenciya (16)

Да 30 красавіка 2017 г. Універсітэт Брэшы (Італія)/ University of Brescia  прапануе стыпендыі на 2017-2018 і 2018-2019 навучальныя гады.
Стыпендыю могуць атрымаць замежныя студэнты, якія паступаюць на адну з праграм магістратуры, мова навучання можа быць італьянская або ангельская. Памер стыпендыі складае 5,500€ і падлягае падаткаабкладанню.

  • Магістарскія праграмы, які яўдзельнічаюць у стыпендыяльным конкурсе:
  • Communication Technologies and Multimedia (максімум 5 стыпендый);
  • Civil and Environmental Engineering (максімум 5 стыпендый)
  • Management (International Business curriculum) (мінімум 5 стыпендый)
  • Science and Technology for Population Health and Wealth (мінімум 5 стыпендый).

Патрабаванні

  • не быць грамадзянінам ці грамадзянкай Італіі;
  • ступень бакалаўра;
  • добрае веданне ангельскай ці італьянскай мовы.

Неабходныя дакументы

  • заяўка;
  • дыплом;
  • копія пашпарта;
  • сертыфікат ведання ангельскай ці італьянскай мовы;
  • CV;
  • рэкамендацыйны ліст або адрас электроннай пошты і імя прафесара ўніверсітэта кандыдата (-ткі);
  • іншыя дакументы, якія, на думку кандыдата, могуць быць карыснымі.

Дакументы неабходна дасылаць на электроннай пошце – internationalmaster@unibs.it
Адабраным кандыдатам і кандыткам таксама трэба будзе прадставіць дакументы з падаткоовай каб давесці сваё фінансавае становішча.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх