Стыпендыі для навучання ў магістратуры Італіі

57d92c761d4bb

Універсітэт Брэшы прапануе 10 магістарскіх стыпэндый для замежных судэнтаў на 2017-2018 і 2018-2019 навучальныя гады.

Дзе: Брэшы, Італія.
Калі: 2017-2017 і 2018-2019.

Мова навучання можа быць як італьянскай, так і ангельскай. Удзельнікам трэба абраць адну з наступных праграм:

  • Communication Technologies and Multimedia (да 5 стыпендый);
  • Civil and Environmental Engineering (да 5 стыпендый);
  • Science and Technology for Population Health and Wealth (ад 5 стыпэндый);
  • Management (International Business curriculum) (ад 5 стыпендый).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць грамадзянінам/грамадзянкай іншай краіны за Італію;
  • мець ступень бакалаўра;
  • выдатна валодаць ангельскай альбо італьянскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Памер стыпэндыі складае 5500 еўра.

Неабходныя дакумэнты:

  • заяўка;
  • CV;
  • дыплом аб навучанні;
  • копія пашпарту;
  • сертыфікат валодання ангельскай альбо італьянскай мовай;
  • рэкамэндацыйны ліст альбо e-mail і імя прафэсара ўніверсітэта кандыдата.

Усе дакумэнты неабходна даслаць на internationalmaster@unibs.it.

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 красавіка 2017 года.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

 

Источник

Похожие записи

Верх