Гранты на падтрымку вартых ініцыятыў

гранты-1

З мэтай падтрымкі грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі ў Беларусі Амбасада каралеўства Нідэрландаў запрашае да падачы заявак у межах дзвюх праграмаў: Фонд правоў чалавека і Фонд Амбасады Нідэрландаў па рэгіянальным партнёрстве (MATRA).

У межах праграмы Амбасада плануе падтрымаць праекты, скіраваныя на прасоўванне дэмакратычных каштоўнасцей і трансфармацыю Беларусі ў плюралістычную, дэмакратычную дзяржаву з моцнай грамадзянскай супольнасцю.

У межах Фонду MATRA будуць падтрыманыя ініцыятывы, накіраваныя на:

  • узмацненне дзейнасці заканадаўства;
  • развіццё ўдзелу грамадзян;
  • узмацненне грамадзянскага актывізму;
  • змену грамадскай думкі адносна правоў чалавека;
  • узмацненне ролі няўрадавых арганізацый у працэсе трансфармацый у грамадстве;
  • узмацненне ролі інавацыйнага навучання ў грамадзянскай супольнасці.

У межах Фонду па правах чалавека могуць быць заяўленыя праекты па наступных кірунках:

  • роўныя правы жанчынаў;
  • роўныя правы ЛГБТ;
  • абарона правоў чалавека;
  • свабода Інтэрнэта, свабода друку, свабода рэлігіі, свабода слова;
  • правы чалавека і развіццё;
  • бізнэс і правы чалавека.

Арганізатары конкурсу просяць уважліва азнаёміцца з правіламі працэдуры, выкладзенай на сайце Амбасады.

Падрабязную інфармацыю і дэтальныя патрабаванні да абедзвюх праграм можна знайсці па спасылцы.

Дэдлайн падачы заяўкі – 5 чэрвеня 2017 года.

З дадатковымі пытаньнямі звяртайцеся на е-адрасы:

ці праз

Источник

Похожие записи

Верх