Аўстралія запрашае вывучаць бізнес ды эканоміку!

Нацыянальны ўніверсітэт Аўстраліі прапануе 2 поўныя і 4 частковыя стыпендыі для навучання ў бакалаўрыяце па праграмах каледжа бізнэсу ды эканомікі (College of Business and Economics).

Калі: 2017-2020 гг.
Дзе: Канберра, Аўстралія.

Для таго, каб адпавядаць патрабаванням конкурсу, трэба:

  • мець выдатныя акадэмічныя паказчыкі на апошніх гадах навучання ў школе;
  • падаць заяўку на залічэнне ва ўніверсітэт.

Трэба мець на ўвазе, што кошт пражывання ды кампенсацыя квіткоў не ўключаны ў суму стыпендыі.

Стыпендыя прысуджаецца апліканту перад пачаткам заняткаў ва ўніверсітэце, а атрыманне стыпендыі ў далейшым залежыць ад акадэмічных поспехаў студэнта.

Абітурыент павінен запоўніць адзіную заяўку на атрыманне поўнай ці частковай стыпендыі да 31 траўня.

Падрабязная інфармацыяя ёсць тут. З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца ан е-адрас scholarships.cbe@anu.edu.au.

 

 

Источник

Похожие записи

Верх