Дзве ЕВС-вакансіі на Балтыйскім узбярэжжы!

Screenshot_12

Гродзенскае грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” разам з польскім “Цэнтрам супрацы моладзі” шукаюць валанцёраў на два ЕВС-праекты ў Польшчы.

Перыяд: восень 2017-га – лета 2018 года (12 месяцаў).
Лакацыя: Гдыня, Польшча.

  • Асацыяцыя святога Мікалая ў Гдыні

Пачатак праекта: 01.09.2017.
Канец праекта: 31.08.2018.

Асноўнай мэтай Асацыяцыі святога Мікалая з’яўляецца падтрымка развіцця чалавечага патэнцыялу ў адпаведнасці з Евангеллем і правіламі каталіцкага сацыяльнага вучэння. У асноўным яна дапамаге дзецям, моладзі, пажылым людзям і сям’ям у складанай жыццёвай сітуацыі. Рэгулярныя мерапрыемствы арганізацыі ўключаюць у сябе супольны сацыяльна-тэрапеўтычны пакой, моладзевы клуб і клуб сталых людзей. Акрамя таго, арганізацыя праводзіць розныя імпрэзы для актывізацыі мясцовай супольнасці, фестывалі і сямейныя мерапрыемствы.

Мэтай арганізацыі з’яўляецца праца ў адпаведнасці з прынцыпамі каталіцкага навучання, каб аднавіць пачуццё надзеі, годнасці, імкненне да дабра, любові і развіцця людзей. Яна падтрымлівае людзей праз розныя формы ўзаемадапамогі, а таксама праз сацыяльныя праекты.

Задачы валанцёра

Задачай валанцёра будзе дапамагаць выкладчыкам у працоўны час цэнтраў для дзяцей і клуба моладзі. Валанцёр будзе аказваць дапамогу ў анімацыі, а таксама, наколькі магчыма, дапамагаць дзецям вучыцца. Таксама вітаецца дапамога ў клубе сталых людзей. Валанцёры будуць мець магчымасць удзельнічаць у іншых актыўнасцях у адпаведнасці з іх навыкамі ды інтарэсамі.

  • Асацыяцыя для дзяцей і моладі “Вітава”

Зараз у гэтым праекце працуе беларуская валанцёрка Алена.

Пачатак праекта: верасень – кастрычнік 2017.
Працягласць праекта: 12 месяцаў.

Цэнтр працуе з дзецьмі з праблемных сем’яў (выхоўваюцца адным з бацькоў, праблемы з алкаголем, залежнасцямі, беспрацоўныя, малазабяспечаныя, псіхічны і фізічны гвалт у сям’і). Дзецям найперш патрэбная дапамога з вучобай і эмацыйная падтрымка. Галоўная мэта праграмы – стварыць умовы для рэгулярнага развіцця дзяцей у атмасферы бяспекі і прыняцця і дапамагчы ім адолець псіхалагічныя траўмы.

Задачы

Валанцёры будуць мець магчымасць развіваць свае захапленні і працаваць над імі разам з дзецьмі і моладдзю з Цэнтра. Яны атрымаюць досвед выкладання, дапамагаючы дзеткам з хатнімі заданнямі (напрыклад, з ангельскай мовай ці іншымі прадметамі) або ладзячы тэматычныя майстар-класы. Акрамя таго, дзякуючы штодзённай супрацы з прафесійнымі псіхолагамі і педагогамі, у валанцёраў будзе мажлівасць вучыцца ў іх і атрымліваць досвед. Яны атрымаюць досвед арганізацыі майстар-класаў і падзей для дзяцей і моладзі. Галоўнай задачай валанцёраў будзе дапамога ў працы персанала і падтрымка дзяцей у штодзённых занятках Асацыяцыі.

Крытэры адбору:

  • беларуская моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў (моладзі з Гарадзенскай вобласці будзе надавацца перавага);
  • валанцёр павінен быць зацікаўлены ў працы з дзецьмі і моладдзю;
  • базавая ангельская і / або веданне рускай мовы будзе плюсам, але гэта не абавязкова. Валанцёр павінен быць гатовы вывучаць польскую мову, якая дапаможа яму штодня, а таксама прымаць больш актыўны ўдзел у жыцці арганізацыі;
  • пол валанцёра не мае ніякага дачынення да праектаў.

Як падацца

Каб паўдзельнічаць у адборы, неабходна запоўніць заяўку па-ангельску або па-польску і даслаць яе да 1 чэрвеня на электронную пошту 3sektaryia@gmail.com з паметкай “EVS in Saint Nicolas” або “EVS in Vitava”.

Калі вы падаяцеся на абодва праекты – пазначце гэта ў загалолку ліста.

Фінансавыя ўмовы

Усе выдаткі на праект, улічваючы транспарт, візавую падтрымку, пражыванне і харчаванне, аплочваюцца арганізатарамі.

 

Источник

Похожие записи

Верх