Стажыроўка для маладых прадпрымальнікаў

blogging-336376_960_720

Міжнародная праграма Global Good Fund Fellowship запрашае маладых прадпрымальнікаў на стажыроўку.

Працягласць стажыроўкі – 12 месяцаў. Яе мэта – падтрымаць маладых прадпрымальнікаў з усяго свету.

Арганізатары прапануюць настаўнітва ад дасведчаных ментараў, рэсурсы для кіравання і ацэнкі, магчымасці новых знаёмстваў, досвед і фінансавую падтрымку.

Кожны ўдзельнік ці ўдзельніца праграмы атрымаюць грант у памеры 10 000 даляраў. Сродкі могуць выдаткоўвацца на развіццё лідарскага патэнцыялу з асаблівым акцэнтам на практычнае навучанне.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • мець прадпрыемства, якому не менш за 1 год;
  • акрамя прадпрымальніка, на гэтым прадпрыемстве павінен працаваць яшчэ хаця б адзін супрацоўнік;
  • кандыдат ці кандыдатка павінны кіраваць сваім прадпрыемствам поўны працоўны дзень;
  • быць ва ўзросце маладзейшым за 40 гадоў і абгрунтаваць неабходнасць навучання ў дадзенай праграме;
  • кандыдаты не павінны ў сапраўдны момант атрымліваць падтрымку або настаўніцтва;
  • кандыдат ці кандытака павінны займаць пасаду, на якой маюць права прымаць рашэнні.

Адбор кандыдатаў праходзіць у некалькі этапаў:

  • заяўка;
  • дэталёвая справаздача;
    •    Частка А – відэаролік, прысвечаны матывацыі для развіцця вашага прадпрыемства; місія і мэты вашага прадпрыемства, чаму ваша прадпрыемства – унікальнае (прычыны) і скіравана на вырашэнне спецыфічных праблем больш за іншыя прадпрыемствы;
    •    Частка В – пісьмовае апісанне лідарства, прадпрыемства і сацыяльнага ўдзеяння;
  • сумоўе.

Фіналісты будуць абраныя ў снежні 2017.

Дэдлайн – 30 снежня 2017 года.

 

Источник

Похожие записи

Верх