Стыпендыяльная праграма Karsh International Scholarship універсітэта Duke University

glasses-272399_960_720

Duke University прапануе стыпендыі замежным студэнтам бакалаўрыяту. Мэта стыпендыяльнай праграмы — прыцягнуць лепшых студэнтаў свету. У цяперашні час дадзеную стыпендыю атрымліваюць студэнты з Украіны, В’етнама, Зімбабвэ, Румыніі, Эквадора, Іспаніі, Эфіопіі, Кеніі, Пакістана, Новай Зеландыі і Непала. Апошні тэрмін падачы на стыпендыю — 30 красавіка. Кандыдатам неабходна падаць усю неабходную дакументацыю ў офіс Financial Aid office да сакавіка.

Універсітэт прапануе поўную стыпендыю, якая аплачвае навучанне, пражыванне, універсітэцкія зборы. Таксама ўніверсітэт прапануе каля 7000 $ на аплату даследаванняў на працягу 3-х летніх вакацый.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • заяўкі могуць падаваць грамадзяне ўсіх краін свету;
  • патрабуецца выдатнае валоданне ангельскай мовай (IELTS — 7.0; internet-based TOEFL — 100, TOEFL Paper-delivered Test — 75);
  • ACT або SAT.

 

Прэтэндэнты і прэтэндэнткі на стыпендыю выбіраюцца з замежных абітурыентаў, якія маюць фінансавую патрэбу. Толькі тыя студэнты, якім неабходная фінансавая падтрымка, будуць атрымліваць стыпендыю Karsh International Scholarship. Дырэктар праграмы абярэ фіналістаў (асноўнымі крытэрыямі будуць акадэмічная паспяховасць і лідарскі патэнцыял у абранай галіне навучання). З фіналістамі будзе праведзена сумоўе па скайпе ці тэлефоне ў канцы сакавіка. Неўзабаве пасля гутаркі будуць вядомыя вынікі адбору.

 

ОДБ_Брусель

Похожие записи

Верх