Выдатны шанец правесці навуковае даследаванне ў ЗША

bridge-1333645_960_720

Амбасада ЗША ў Мінску абвяшчае прыём заявак на атрыманне гранта для правядзення навуковых даследаванняў у адным з універсітэтаў ЗША.

Калі: 2018-2019 навучальны год.
Дзе: ЗША.

Да ўдзелу запрашаюцца навуковыя супрацоўнікі, выкладчыкі ўніверсітэтаў, а таксама эксперты з беларускіх акадэмічных установаў, якія жадалі б чытаць лекцыі або весці пост-доктарскія даследаванні ў ЗША.

Праграма The Fulbright Visiting Scholar Program цягнецца ад 3 да 6 месяцаў і цалкам спансуецца Дзяржаўным Дэпартаментам ЗША.

Даследаванні павінны датычыцца адной з прапанаваных галінаў: сельская гаспадарка, біялогія, бізнэс-адміністраванне, хімія, псіхалогія, эканоміка, адукацыя, інжынірынг, тэорыя інфармацыі, журналістыка, заканадаўства, тэатр, сацыяльная праца, гарадское планаванне, гісторыя і інш.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  •  быць грамадзянінам Рэспублікі Беларусь;
  •  мець сувязь з адным з беларускіх універсітэтаў ці даследчых інстытутаў;
  •  мець ступень кандыдата навук альбо доктара навук у абранай вобласці;
  •  добра валодаць вуснай і пісьмовай ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы 

Арганізатары гарантуюць атрыманне візы тыпу J-1 (з патрабаваннем двухгадовага знаходжання ў роднай краіне), выдаткі за зваротны пералёт, грошы на ўладкаванне, штомесячную стыпендыю, медыцынскае страхаванне.

Пры падачы заяўкі неабходна падрабязна апісаць сутнасць праекту, прадставіць дэтальнае рэзюмэ, тры лісты з рэкамендацыямі, ліст-запрашэнне ад акадэмічнай установы ЗША, у якой зацікаўлены кандыдат/ка, копію доктарскай або кандыдацкай ступені, копію пашпарту, сертыфікат з балламі па TOEFL, спіс літаратуры або курс лекцый, на якіх будзе засноўвацца удзел у праграме. Больш падрабязнае апісанне праграмы можна знйсці па спасылцы.

Падаць заяўку на ўдзел можна тут.

Дэдлайн – 15 лістапада 2017 года.

 

Источник

Похожие записи

Верх