Удзельнічай у конкурсе – зрабі паштоўку з глушцом!

finland-4075808_1280

У межах кампаніі “Птушка года” АПБ ладзіць конкурс паштовак “Не страляй!”

Глушэц. Фота Віктара Казлоўскага

Глушэц у Беларусі адносіцца да паляўнічых відаў. Прычым паляванне дазволена толькі вясной і менавіта на глушцовых такавішчах. Паводле дадзеных Міністэрства лясной гаспадаркі, у 2018 годзе колькасць глушца ацэньвалася ў 9000 асобін. У Гродзенскай і Брэсцкай абласцях колькасць заходнееўрапейскага падвіду глушца, які знікае, — усяго каля 460 асобін.

Зрабі паштоўку з заклікам не страляць глушцоў, якая, на твой погляд, пераканае паляўнічыя гаспадаркі ўзяць усіх глушцоў сваёй тэрыторыі пад ахову, пакажа прыгажосць і веліч гэтай птушкі.

Паштоўкі можна рабіць у розных тэхніках: можна намаляваць уручную, зрабіць аплікацыю або стварыць паштоўку з дапамогай электронных праграм. Фота мёртвых глушцоў у працах просім не ўжываць.

На конкурс прымаюцца добрыя фота або сканы гатовых паштовак, зробленыя школьнікамі ў розных тэхніках.

Фота і сканы паштовак трэба даслаць на электронны адрас АПБ ptushkahoda@ptushki.org да 15 чэрвеня 2020 года з пазнакай тэмы “Конкурс паштовак”.

У лісце абавязкова пазначыць:

  • назву конкурсу;
  • імя і прозвішча аўтара
  • узрост
  • дакладны адрас і тэлефон адказнага
  • імя і прозвічша кіраўніка клуба АПБ “Крылаты дазор” ці іншага гуртка (калі аўтар удзельнік якога-небудзь гуртка).

Усе найлепшыя работы мы адзначым дыпломамі і прызамі.

АПБ пакідае за сабой права выкарыстоўваць работы для публікацыі з пазнакай аўтарства.

Удзел у конкурсе азначае згоду з апісанымі правіламі.

Открытка с глухарем

Дадаткова запрашаем паўдзельнічаць у акцыі  “Захавай заходняга глушца!”

Заходнееўрапейскі падвід глушца ў Беларусі знікае, таму вельмі важна, каб паляўнічыя гаспадаркі захоўвалі забарону на яго паляванне.

Запрашаем школьнікаў даслаць паштоўкі з падзякай за адмову ад палявання на рэдкі падвід глушца па наступных адрасах:

  • Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь, вул. Мяснікова, 39, 220048, г. Мінск.
  • Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў, завулак Калініна, 16, 220012, Мінск.
  • Беларускае ваенна-паляўнічае таварыства, вул. Багдановіча, 46, 1а, 220123, г. Мінск.
  • ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча», 225063, аг. Камянюкі, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць.

    АПБ

Похожие записи

Верх