Social Weekend шукае валянтэраў

Screenshot_3

Каманда Social Weekend запрашае валянтэрак і валянтэраў для падрыхтоўкі і правядзеньня фіналу конкурсу сацыяльных праектаў. Запрашаюцца тыя людзі, якія змогуць прыняць удзел у фінале конкурсу Social Weekend 7 у суботу 4 чэрвеня 2016 г.

Арганізатарам неабходная дапамога ў сустрэчы і суправаджэньні гасьцей, чальцоў журы, журналістаў; рэгістрацыі ўдзельнікаў; падрыхтоўцы залі да мерапрыемства, арганізацыі кава-паўзаў і абедаў; дапамога ў тэхнічным забесьпячэньні мерапрыемства.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анлайн-заяўку да 25 траўня, 23.59.

Источник

Похожие записи

Верх