Год гульні: EVS у Славеніі

24beb1_d3346bf36bc0407d88fca30e7574cdae-mv2

Славенская арганізацыя “The Youth Aid Association Center” шукае двух валанцёраў на EVS-год.

Валанцёры стануць часткай каманды і будуць разам удзельнічаць у стварэнні цацак, абсталявання для дзіцячых пляцовак, у сацыяльных і групавых гульнях, а таксама ў прамоўцыі гэтага спосабу навучання.

Дзе: Мэрыбор, Славенія.
Калі: 1 кастрычніка 2017 – 30 верасня 2018 гг.

Чакаецца, што валанцёры таксама прапануюць свае ідэі, якія яны хацелі б рэалізаваць разам з камандай. Працоўны тыдзень выглядае наступным чынам:

  • 3 дні – на свежым паветры, пры любым надвор’і;
  • 2 дні – у офісе альбо займаючыся ўласным праектам.

Валанцёры будуць мець ментара, які паклапоціцца пра тое, каб яны хутчэй інтэграваліся ў мясцовую супольнасць, а таксама будзе назіраць за вынікамі навучання. Каардынатар будзе дапамагаць з адміністрацыйнай часткай праекту, планаваннем працоўных абавязкаў і трэнінгаў.

Патрабаванні да кандыдатаў

Арганізатары шукаюць энтузіястаў, якія гатовы гуляць цэлы дзень, гатовы вучыцца і дзяліцца ўласным досведам, любяць працаваць з дзецьмі і пагодкамі. Узрост – мінімум 21 год. Перавага будзе на баку тых кандыдатаў, хто адкрыты да іншых культур, нацыянальнасцей, рэлігій, мае досвед працы з дзецьмі, музычныя навыкі і інтарэс да стварэння відэа.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёры будуць пражываць у апартаментах, кожны ў сваім пакоі. Штомесяц яны будуць атрымліваць грошы на харчаванне і кішэнныя выдаткі.

Як падацца

Знайсці заяўку можна на сайце. Пасля яе неабходна даслаць на е-адрас tejaistvan@gmail.com.

Дэдлайн – 15 сакавіка 2017 года.

Источник

Похожие записи

Верх