Валанцёрства ў Бразіліі для неабыякавых

st-john-1523067_960_720

EduMais – адукацыйная арганізацыя ў Рыо-дэ-Жанэйра (Бразілія), якая працуе з дзецьмі з групы рызыкі і падлеткамі, якія жывуць у неспрыяльных умовах. Арганізацыя пастаянна шукае новых валанцёраў, якія будуць любіць дзяцей і працэс навучання. EduMais мае інтэрнацыянальную каманду ідэйных валанцёраў, якія прыкладаюць максімум высілкаў, каб з любоў’ю і ўважлівасцю навучаць дзяцей і дзяліцца з імі ведамі. Усе валанцёры праходзяць сур’езны адбор і навучанне. 

Актуальныя пазіцыі для валанцёрства:

  • настаўнік ангельскай мовы;
  • выкладчык пасляшкольных заняткаў;
  • валанцёр па напісанні заявак на гранты;
  • офісны памочнік;
  • выкладчык веб-дызайну і праграмавання.

Неабходны узровень партугальскай мовы: упэўнены intermediate.
Тэрмін валанцёрства: залежыць ад пазіцыі (мінімум 4 тыдні, пажадана даўжэй).

Фінансавыя ўмовы: арганізацыйны ўнёсак не прадугледжаны; валанцёры самастойна аплачваюць усе выдаткі, але арганізацыя можа дапамагчы з пошукам таннага жылля.

Даведацца больш можна па спасылцы.

Источник

Похожие записи

Верх