Дабрачыннае грамадскае аб’яднанне “Свет без межаў” шукае валанцёраў і кантактных сябраў

continents-702008_960_720

Пад апекай дабрачыннага грамадскага аб’яднання “Свет без межаў” знаходзяцца дзеці з асаблівасцямі развіцця і выхаванцы спецыяльных навучальных устаноў.

Чым можна дапамагчы

Арганізацыя шукае валанцёраў – людзей, якія гатовыя дапамагаць дзецям і падлеткам, якія трапілі ў цяжкія жыццёвыя ўмовы. Падрабязней пра напрамкі валанцёрскай дзейнасці ў арганізацыі можна даведацца тут.

Акрамя таго, арганізацыя прапануе цікавую альтэрнатыву традыцыйнаму валанцёрству – магчымасць стаць кантактным сябрам. Кантактны сябар – гэта валанцёр, які па меры магчымасці аказвае падлетку розную дапамогу, у тым ліку піша лісты ды наведваецца да яго.

Кантактным сябрам можа стаць кожны. Тым не менш, у функцыянале КС ёсць дзве асаблівасці, якія дакладна прывабяць аматараў цікавых квэстаў: лісты давядзецца пісаць папяровыя, а сама перапіска можа быць скончана толькі па ініцыятыве падлетка.

Як стаць валанцёрам/кантактным сябрам

Каб стаць валанцёрам ці кантактным сябрам, можна запоўніць анкеты на сайце арганізацыі, тут і тут адпаведна. Ці напрамую звязацца з каардынатарам праэкту Анастасіяй Катлячковай.

 

Источник

Похожие записи

Верх