Кінафестываль Watchdocs у Гродне шукае валанцёраў

Screenshot_1

Запрашаем валанцёраў на міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCHDOCS.

Табе цікавая тэма правоў чалавека? Ты хочаш развіваць сябе і стаць валанцёрам міжнароднага фестывалю? Хочаш навучыцца працаваць у камандзе, развіць арганізатарскія здольнасці? Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCHDOCS у Гродне шукае валанцёраў!

Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCHDOCS пройдзе з 23 па 28 верасня і адбудзецца ў Гродне ў другі раз. Фестываль ужо больш за 15 гадоў праводзіцца ў Польшчы, трэці год у Беларусі. Ён з’яўляецца адным з буйнейшых фестываляў па гэтый тэматыцы ў свеце.

У мінулым годзе гродзенскі фестываль сабраў больш за 100 гледачоў, прайшло 6 кінапаказаў. У гэтым годзе, акрамя самых кінапраглядаў, запланаваны і іншыя мерыпрыемствы, звязаныя з правамі чалавека, таму на валанцёраў чакаюць самыя розныя задачы на розных працэсах падрыхтоўкі і правядзення фестывалю (дапамога на месцы правядзення кінапраглядаў, піяр, дапамога ў вядзенні сацсетак, дызайн афішы, абвестак, дапамога ў падрыхтоўцы і правядзенні «Жывой бібліятэкі» у рамках фестывалю, клопат пра гасцей фестывалю).

Калі ты хочаш стаць валанцёрам фестывалю – запоўні анлайн заяўку, у якой можаш пазначыць сферы, у якіх хацеў бы дапамагаць. На заяўкі арганізатары адкажуць да 2 кастрычніка.

Першая сустрэчы каманды фестывалю адбудзецца 4-га кастрычніка ў 20.00.

Па ўсім пытанням звяртайцеся па телефону +375292557914 (Вольга).

Арганізатарам фестывалю ў Гродне з’яўляецца ГА “Цэнтр “Трэці сектар

 

 

Похожие записи

Верх