Што мiнчане думаюць пра навiны з беларускiх СМI

Screenshot_17

Алег Ражкоў распавёў мінакам, што Лукашэнка разам з першай лэдзі наведаў Папу Францішка. Ці паверылі яны?

Звычайна на іміджавых ці культурніцкіх сустрэчах прэзідэнта суправаджае першая лэдзі. Звычайна, але, як усе мы ведаем, не заўсёды. У Беларусі нікога не здзіўляе, што Лукашэнка паўсюль прыходзіць са сваім малодшым сынам Колем. У гэтым выданні «Медыяў з Ражковым» мы паспрабавалі падмануць мінакоў, сказаўшы, што Аляксандр Рыгоравіч разам з першаю лэдзі наведалі Папу Францішка. І першы ж апытаны не мог даўмецца: ці то першая лэдзі зʼявілася ў Папы, ці то ў Лукашэнкі. Таксама прагучала версія, што першая лэдзі ў нашай краіне – гэта Лідзія Ярмошына. Але самы вычарпальны адказ быў: «Першая лэдзі ў нас першая лэдзі, але скончылася…»

Яшчэ больш перлаў ад мінакоў глядзіце ў свежым выданні.

Источник

Похожие записи

Верх