Дыскусія-прэзентацыя «Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі. Досвед грамадзянскай супольнасці» адбудзецца ў ЦЭХу 16 чэрвеня.

Screenshot_4

Міжнародная праграма CHOICE цягам двух год працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку. Дзесяць праектаў — дзесяць арганізацый – дзесяць гісторый поспеху. Што менавіта было зроблена, якія выклікі сустрэлі арганізацыі і якім чынам іх пераадолелі? Якія неспадзяваныя дасягненні былі атрыманыя? – запрашаем зацікаўленую прафесіўную супольнасць паразважаць разам на канкрэтных прыкладах: ад аднаўлення гістарычнага цэнтра Магілёва да стварэння унікальных экскурсій і папулярызацыі спеўных традыцый.

У праграме сустрэчы таксама:

  • Прэзентацыя выніковага аналітычнага дакумента з рэкамендацыямі па працы ў сектары спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь i ў рэгiене Усходняга Партнерства;
  • Абмеркаванне новых актуальных магчымасцяў для развіцця культурніцкіх ініцыятываў, прысвечаных спадчыне.

Поўная версія праграмы: CHOICE_event_2017_06_16_Program_bel

Эксперты, якія прымуць удзел:

  • Андрэй Ягораў, дырэктар “Цэнтру Еўрапейскай Трансфармацыі”;
  • Таццяна Пашэвалава, дырэктар МГА “ЕўраБеларусь” (Вільнюс, Літва);
  • Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, мастак, тэарэтык візуальнай ідэнтычнасці
  • Улад Вялічка, каардынатар праграмы арганізацыйнага развіцця праекта CHOICE

Уваход вольны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя , да 15 чэрвеня ўключна.

16 чэрвеня 2017

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, вул. Кастрычніцкая, 16, 2 паверх

Пачатак: 15:00

***

«CHOICE — CulturalHeritage: OpportunityforCivicEngagement» – міжнародны праект, які ў 2015-2017 гг. разгортваўся ў чатырох краінах рэгіёну Усходняга партнёрства: Украіне, Малдове, Беларусі і Арменіі. Яго мэта – падтрымка арганізацый, ініцыятыўных груп і экспертаў у пытаннях пераасэнсавання нацыянальнага культурнай спадчыны.

Верх