Дыскусія пра тое, што рабіць з нашай культурнай спадчынай

belarus-194380_960_720

16 чэрвеня ў крэатыўнай прасторы ЦЭХ адбудзецца прэзентацыя-дыскусія “Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі. Досвед грамадзянскай супольнасці”.

Калі: 16 чэрвеня 2017 года, а 15:00.
Дзе
: прастора “ЦЭХ”, вул. Кастрычніцкая, 16, 2 паверх.

Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў на мэце надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку. Дзесяць праектаў – дзесяць арганізацый – дзесяць гісторый поспеху. Што менавіта было зроблена, якія выклікі сустрэлі арганізацыі і якім чынам іх пераадолелі? Якія неспадзяваныя дасягненні былі атрыманыя? Пачуць адказы на гэтыя пытанні і паразважаць над імі запрашаюцца ўсе зацікаўленыя. Дыскусія будзе разгортвацца вакол канкрэтных пракладаў: ад аднаўлення гістарычнага цэнтра Магілёва да стварэння унікальных экскурсій і папулярызацыі спеўных традыцый.

У праграме сустрэчы таксама:

  • прэзентацыя выніковага аналітычнага дакумента з рэкамендацыямі па працы ў сектары спадчыны ў Рэспубліцы Беларусь i ў рэгiэне Ўсходняга Партнёрства;
  • абмеркаванне новых актуальных магчымасцей для развіцця культурніцкіх ініцыятыў, прысвечаных спадчыне.

Эксперты, якія возьмуць удзел:

  • Андрэй Ягораў, дырэктар “Цэнтру еўрапейскай трансфармацыі”;
  • Таццяна Пашэвалава, дырэктар МГА “ЕўраБеларусь” (Вільнюс, Літва);
  • Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, мастак, тэарэтык візуальнай ідэнтычнасці;
  • Улад Вялічка, каардынатар праграмы арганізацыйнага развіцця праекта CHOICE.

Уваход вольны, але неабходная папярэдняя рэгістрацыя (да 15 чэрвеня ўключна).

 

Источник

Похожие записи

Верх