Пазнаёміцца з амерыканскімі студэнтамі ў Мінску

feedback-2044700_960_720

12 ліпеня адбудзецца сустрэча маладых амерыканскіх і беларускіх студэнтаў, навукоўцаў ды артыстаў. Амерыканскія студэнты прыязжаюць у Беларусь на два тыдні і будуць вывучаць гісторыю краіны, надаючы асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню розных нацыянальных групаў (беларусаў, палякаў, яўрэяў і г.д) ды рэвалюцыйна-сацыялістычнаму руху.

Прадстаўнікі беларускай моладзі запрашаюцца на нефармальную сустрэчу: часткова гэта будзе нэтворкінг, часткова дыскусія ў малых групах пра ўспрыяцце гісторыі ў розных краінах, культурна-моўных рухах і культурнай вытворчасці ў гістарычнай і сучаснай Беларусі.

Сустрэча пачнецца з прадстаўлення амерыканскіх гасцей Давідам Куркоўскім ды кароткага выступу Аляксея Братачкіна – выкладчыка і кіраўніка праграмы “Публічная гісторыя” ў ECLAB. Дыскусія і нэтворкінг запланаваныя ў вольнай форме.

Калі: 12 ліпеня з 20:00 да 23:00

Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Асноўная мова сустрэчы – ангельская. 

Усіх зацікаўленых у сустрэчы арганізатары просяць далучыцца да івэнту ў Facebook.

 

Источник

Похожие записи

Верх