Твой голас павінен быць пачутым! Канферэнцыя па тэме гвалту

berlin-51058_960_720

19-24 лістапада каля Берліну адбудзецца канферэнцыя “Make Every Voice Heard! The Power Of Victim Perspectives In Fighting Hate Crime”, на якую запрашаюцца прадстаўнікі антыдыскрымінацыйных, моладзевых арганізацый і арганізацый, якія працуюць з ахвярамі. Асабліва вітаюцца прадстаўнікі ўразлівых груп і меншасцяў, якія гатовыя падзяліцца сваім асабістым досведам гвалту і дыскрымінацыі.

На канферэнцыі будзе магчымасць:

  • разабрацца з паняццямі Hate Crime (злачынства на глебе нянавісці) і Hate Violence (гвалт на глебе нянавісці);
  • паслухаць экспертаў ў гэтай галіне і здабыць тэарэтычны бэкграунд;
  • высветліць, як гэтыя рэчы закранаюць асобу, розныя групы і грамадства, паслухаўшы асабістыя гісторыі;
  • даведацца пра патрэбы ахвяраў і як імплементаваць падыходы, цэнтраваныя на ахвярах, у вашай штодзённяй працы;
  • распрацаваць у групах стратэгіі для падтрымкі ахвяраў, медыя, прапаганды, агітацыі ці грамадскай працы;
  • ініцыяваць сумесныя дзеянні і стварыць працоўныя матэрыялы і стратэгіі па барацьбе з гвалтам на глебе нянавісці;
  • знайсці шляхі для будучага супрацоўніцтва.

Канферэнцыя будзе грунтавацца на падыходах роўнага ўдзелу, прасторы для сумеснай працы і абмену ведамі і навыкамі. Метады ўключаюць: дэбаты, семінары, трэнінгі, прэзентацыі, палітычныя кафэ, ледаколы, кірмаш лепшых практык, культурныя мерапрыемствы, адкрыты форум, абмен лепшымі практыкамі і г.д.

Фінансавыя ўмовы для ўдзельнікаў з Беларусі: арганізацыйны ўнёсак у памеры 80 еўра. Візавыя выдаткі кампенсуюцца пры наяўнасці арыгінальных чэкаў з амбасады. Транспартныя выдаткі пакрываюцца на 85%, але не больш, чым 300 еўра.

Арганізацыі маюць права намінаваць на ўдзел толькі адну асобу, для гэтага трэба запоўніць анлайн-форму не пазней за 24:00 3 верасня 2017. Пра вынікі адбору паведамяць толькі абраным кандыдатам (каля 15 верасня).

Больш інфармацыі пра канферэнцыю тут.

 

Источник

Похожие записи

Верх