OpenCon кліча ў Берлін

berlin-51058_960_720

Штогадовая канферэнцыя OpenCon запрашае маладых даследчыкаў і студэнтаў з усяго свету на сустрэчу ў Берлін.

Калі: 11-13 лістапада 2017 года.
Дзе: Берлін, Нямеччына.

Мэта OpenCon – стварыць аб’яднанне лідараў наступнага пакалення, якія жадаюць прасоўваць адукацыю і даследаванні ў сваіх краінах.

OpenCon 2017 будзе складацца з семінараў, дыскусій, хакатонаў, прысвечаных Open Access, Open Education і Open Data. Удзельнікі атрымаюць навыкі ў ключавых сферах OpenCon, пазнаёмяцца з калегамі з розных краін свету і змогуць паразмаўляць з сусветнымі лідарамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам альбо маладым прафесіяналам у акадэмічнай сферы з розным досведам працы;
  • мець ідэі для новых праектаў ды ініцыятыў;
  • мець цікавасць да пазначаных тэмаў (Open Access, Open Education, Open Data).

Для ўдзелу неабходна запоўніць анлайн-заяўку.

Фінансавыя ўмовы 

Большасць запрошаных удзельнікаў атрымаюць поўнае ці частковае фінансаванне паездкі.

Дэдлайн – 1 жніўня 2017 года.

 

Источник

Похожие записи

Верх