Стажыроўка ў офісе “Doctors without border”

bear-1821463_960_720

Арганізацыя “Doctors without border / Médecins Sans Frontières (MSF)” запрашае на аплочваемую стажыроўку.

Калі: 5 верасня – 15 снежня 2017 года.
Дзе: Нью-Ёрк, ЗША.

Арганізацыя запрашае практыкантаў розных спецыяльнасцей для працы ў сферы камунікацыі, развіцця, праграмнага забяспечання, працы з людзьмі (ў офісе і за яго межамі).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець ступень бакалаўра альбо вышэй;
  • добра валодаць ангельскай мовай (пажадана яшчэ і іншымі).

Кандыдат/ка можа падаваць сваю заяўку на некалькі пазіцый, для кожнай неабходна дасылаць асобны ліст на е-адрас internships@newyork.msf.org (тэма ліста – Internship Назва). Заяўка складаецца з CV і матывацыйнага ліста.  

Фінансавыя ўмовы

Стажор/ка будзе атрымоўваць 11 даляраў у гадзіну і мусіць працаваць каля 20 гадзін на тыдзень. Пра жыллё і транспартныя выдаткі ён/яна мусіць паклапаціцца самастойна.

Дэдлайн – 18 жніўня 2017 года.

Падрабязнасці тут.

 

Источник

Верх