Міжнародная канферэнцыя ЮНЕСКА па адукацыі

man-879093_960_720

16-18 снежня  2017 г. у горадзе Вішакхапнаме (Індыя) Інстытут ЮНЕСКА імя Махатмы Гандзі па адукацыі дзеля міру і ўстойлівага развіцця (UNESCO Mahatma Gandhi Institute of Education for Peace and Sustainable Development (MGIEP) принимает заявки на ўдзел у міжнароднай канферэнцыі: ‘Transforming Education Conference for Humanity’ (TECH). Канференцыя будзе праходзіць за падтрымкай урада Індыі.
Арганізатары канферэнцыі прымаюць прапановы для выступленняў на розныя тэмы:

  • навыкі 21 стагоддзя;
  • школы  інклюзіўнай, якаснай і справядлівай адукацыі 21 стагоддзя;
  • палітыка 21 стагоддзя, накіраваная на ўвядзенне і актуалізацыю лічбавай педагогікі ў адукацыйныя сістэмы.

Тэма можа быць прадстаўлена праз дыскусію, семінар, прэзентацыю, лекцыю.
Арганізатары прапануюць фінансавую падтрымку для ўдзелу ў канферэнцыі кандыдатам і кандыдаткам з краін, якія развіваюцца, куды адносяць і Беларусь.
Каму можа быць цікава?

Тым, хто мае што сказаць па наступных тэмах:

  • лічбавыя гульні, педагогіка і адзнакі;
  • сацыяльнае і эмацыйнае навучанне;
  • мультымадальныя лічбавыя платформы для Дызайн мыслення і сістэмнага падыходу да навучання
  • штучны інтэлект у навучанні;
  • пашыраная і віртуальная рэальнасць як лічбавая педагогіка.

Патрабаванні

  • быць педагогамі або даследчыкамі ў галіне адукацыі;
  • складальнікамі навучальных праграм;

або:

  • быць спецыялістамі-неўролагамі;
  • спецыялістамі ў галіне edtech;
  • палітыкамі
  • студэнтамі
  • маладымі сацыяльнымі прадпрымальнікамі;
  • тэхналагічнымі экспертамі або футурыстамі, якія могуць паспрыяць пашырэнню лічбавай педагогіцы ва ўстойлівым і мірным грамадстве.

Заяўка падаецца анлайн і накіраваць яе разам з раскрыццём адной з тэм на адрас: tech@unesco.org. Дэдлайн для падачы заяўкі – 15 жніўня 2017 г.

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх