Стварыць Беларусь сваёй мары: канферэнцыя ад Ідэі

belarus-1258878_960_720

Анлайн-часопіс “Ідэя” запрашае на канферэнцыю “Reshape 2017 – Framing the Future of Belarus”.

Калі: 8 кастрычніка 2017 года, 12-19:00.
Дзе: EventSpace, вул. Кастрычніцкая 10б, Мінск.

Немагчыма стаць сучаснай краінай без планаў і прагнозаў на будучыню. Калі мы хочам, каб Беларусь дасягнула поспеху, то павінны разумець, куды скіраваная хада гісторыі. Новая канферэнцыя “Ідэі” акурат пра гэта. Reshape 2017 збярэ новае пакаленне беларусаў, каб разам асэнсаваць галоўныя сусветныя трэнды і абмеркаваць будучыню нашай краіны.

Галоўныя тэмы канферэнцыі: новая эканоміка, трансфармацыя грамадства, будучыня медыяў.

Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі.

Канферэнцыя будзе складацца з двух keynote-выступаў, а таксама трох панэльных дыскусій. Каб захаваць жвавасць у часе кожнай панэлі, мы задамо 5 пытанняў кожнаму выступоўцу і дамо толькі адну хвіліну на адказ. Пры гэтым кожны прысутны на канферэнцыі будзе мець магчымасць задаць сваё пытанне.

Праграма:

12:30 – 13:15 “Make Belarus great again” – гутарка з Паўлам Данэйкам пра будучыню нашай эканомікі і бізнесу (keynote-выступ)

13:30-14:30 – прыход Прамысловасці 4.0: смерць беларускай эканомікі ці шанец для адраджэння? (панэльная дыскусія)

14:45-15:45 – як у Мінску нарадзілася грамадзянская супольнасць (і што чакаць іншым часткам краіны) (панэльная дыскусія)

16:00-17:00 – якасная журналістыка і хайп: як рабіць правільнае медыя ў 2018 (панэльная дыскусія)

17:15-18:00 – “Парады 25-гадовым”. Гутарка пра бізнес, грамадства і мараль. (keynote-выступ)

За апошнімі навінамі мерапрыемства можна сачыць у адмысловай старонцы reshape.ideaby.org і групах у Facebook ці ва “УКантакце”.

Источник

Похожие записи

Верх