Міграцыя ў Нямеччыне: лекцыя і дыскусія

migration-3129299_960_720

ECLAB запрашае на лекцыю палітыка і пісьменніцы Лале Акгюн «Міграцыйная і інтэграцыйная палітыка ў Нямеччыне: веды, эмоцыі, страхі».

Калі: 26 красавіка 2018 года, 19:00.
Дзе: Мінск, прастора “Хто такі Джон Голт”.

Нямеччына з’яўляецца лідэрам сярод краін па колькасці імігрантаў. У 2015-2016 гадах чысты міграцыйны прырост насельніцтва склаў амаль 2 мільёны чалавек.

Настолькі хуткае павелічэнне колькасці замежнікаў, у тым ліку за кошт прытоку бежанцаў, патрабуе значных лагістычных намаганняў і фінансавых выдаткаў з боку ўладаў. Міграцыйная праблема выклікае масу эмоцый: злосць, страх, зайздрасць, – пераважна ў сацыяльна ўразлівых груп. На гэтых настроях спрытна гуляюць групоўкі правага толку.

Падчас лекцыі будуць разглядацца наступныя пытанні:

  • Ці можа пытанне міграцыі і інтэграцыі прывесці да ўрадавага крызісу альбо нават распаду кааліцыі?
  • Як выглядаюць перспектывы для Нямеччыны?
  • Колькі спатрэбіцца часу, каб абмеркаванне эмацыйнай тэмы міграцыі ўвайшло ў канструктыўнае рэчышча?

Лекцыя і дыскусія будуць праходзіць з перакладам на рускую мову.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.

Крынiца

Похожие записи

Верх