Green Talents Competition — міжнародны форум па пытаннях высокага патэнцыялу ва ўстойлівым развіцці

Федэральнае міністэрства адукацыі і навуковых даследаванняў Германіі праводзіць конкурс Green Talents Competition — міжнародны форум па пытаннях высокага патэнцыялу ва ўстойлівым развіцці. Штогод узнагароду конкурсу атрымліваюць 25 маладых даследчыкаў(ц) з усяго свету. Падаваць заяўкі могуць прадстаўнікі ўсіх дысцыплін, калі яны маюць дачыненне да ўстойлівага развіцця. Апошні тэрмін падачы заяўкі — 23 траўня 2018.

Конкурс складаецца з:

  • Запрашэння ў Германію для ўдзелу ў 2-х тыднёвым цалкам аплачваемым навуковым форуме.
  • На працягу 2-х тыднёвага форуму будзе магчымасць падаць свае праекты экспертам у рамках асабістых сустрэч.
  • Другое запрашэнне ў Германію ў 2019 для правядзення цалкам аплачванага даследаванні (да 3-х месяцаў знаходжання ў краіне).
  • Будуць мець доступ да «Green Talents Network», якая складаецца з 200 экспертаў з 57 розных краін.

Патрабаванні да кандыдатаў і кандыдатак:

  • вывучаюць устойлівае развіццё, а праца адносіцца да міждысцыплінарнага падыходу ў гэтай дысцыпліне;
  • навучаюцца ў магістратуры, або ў працэсе атрымання больш высокай навуковай ступені;
  • маюць адзнакі вышэй сярэдніх і выдатна валодаюць англійскай мовай;
  • атрымалі ступень магістра, або доктара навук не больш 3-х гадоў таму;
  • не грамадзяні Германіі і не пражываюць у Германіі.
  • для ўдзелу ў конкурсе зацікаўленым кандыдатам неабходна зарэгістравацца тут.

    ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх