Маладзёжная кліматычная канферэнцыя ў Мінску

water-1246643_960_720

2 снежня ў Мінску адбудзецца маладзёжная кліматычная канферэнцыя напярэдадні СОР24 у Польшчы. Пачатак: 12.00, рэсурсны цэнтр «Ступені» (вул. Фрунзе, 2). Канферэнцыя ўяўляе сабой унікальную магчымасць для школьнікаў/ц і моладзі да 24 гадоў зразумець, як вядуцца перамовы, якія ўплываюць на будучыню нашай зялёнай планеты. Мерапрыемства бясплатнае, але неабходна папярэдняя рэгістрацыя.

Падчас кліматычнай канферэнцыі Visegrad Youth for Climate Action + Belarus будуць разгледжаны тэмы, звязаныя са змяненнем клімату, таксама ўдзельнікі/цы змогуць даведацца на асабістых прыкладах, што кожны з нас можа зрабіць для папярэджання змены клімату. Ва ўдзельнікаў/ц будзе ўнікальная магчымасць прыняць удзел у інтэрактыўным мадэляванні кліматычных перамоваў.

У рамках канферэнцыі адбудзецца сімулятар кліматычных перамоваў. Кожны ўдзельнік/цы зможа паспрабаваць сябе ў ролі ўдзельнікаў/ц галоўнага кліматычнага перамоўнага працэсу на сімулятары кліматычных перамоваў World Climat Simulation.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх