Эразмус+ моладзевы абмен: маўчанне не золата!

feedback-2990424_960_720

Тэма праекта «МАЎЧАННЕ НЕ ЗОЛАТА» (Грузія, 29 сакавіка — 6 красавіка)  мае дачыненне да правоў чалавека і іх кантроля, у першую чаргу датычна кантролю анлайн-гвалту, звязанага з адрозненнямі па гендэрнай прыкмеце. Такія акты з’яўляецца толькі крокам на шляху да гвалту ў рэальным жыцці. Набіраюць лідара группы 18+ і 4 удзельніка/цы 16-30 гадоў. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам, заяўкі прымаюцца да 31 студзеня 2019.

Мэтай праекта з’яўляецца стымуляванне маладых людзей казаць пра гвалт і ўмець папрасіць аб дапамозе, умець аказаць сумесны супраціў гвалтоўным дзеянням.

Праект навучыць моладзь:

  • як абараніць сябе ад подлых людзей, якіх можна сустрэць у рэальным жыцці і ў інтэрнэце пад выглядам добразычліўцаў, дарадцаў
  • дапаможа  сфармаваць пачуццё талерантнасці і павагі да тых, якія адрозніваюцца.

Патрабаванні для кандыдатаў і кандыдатак:

  • цікава развіваць братэрскія ўзаемаадносіны з прадстаўнікамі/цамі іншых краін
  • цікавасць да правоў чалавека
  • валоданне ангельскай мовай на камунікацыйным узроўні вітаецца.

Умовы ўдзелу:

  1. Выдаткі на дарогу, пражыванне і харчаванне аплочваюцца арганізатарам.
  2. рэгістрацыйны ўнёсак – 30 еўра
  3. вітаецца жаданне\ наяўнасць валанцёрскага досведу ў фондзе «Добрая воля»\ РГА «Надзея дзецям».

 

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх