Круглы стол «Перспектывы развіцця рамачнага заканадаўства аб некамерцыйных арганізацыях»

desktop-1155613_960_720

Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend) запрашае прадстаўнікоў/ц арганізацый грамадзянскай супольнасці ўзяць удзел у круглым стале «Перспектывы развіцця рамачнага заканадаўства аб некамерцыйных арганізацыях», які пройдзе 29 студзеня (13.00-16.00) 2019 г. у г. Мінску. Удзельнікі/цы не нясуць расходаў, звязаных з правядзеннем мерапрыемства. Для ўдзелу ў круглым стале абавязкова запаўненне электроннай заяўкі да 22 студзеня 2019 г. (11:00).

4 студзеня 2019 г. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны план падрыхтоўкі законапраектаў на 2019 г. Згодна з планам сярод законаў, якія плануюцца да распрацоўкі і змены, змяшчаецца два закона, непасрэдна накіраваных на рэгуляванне пытанняў стварэння і дзейнасці некамерцыйных арганізацый:

  1. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі (спыненні дзейнасці) суб’ектаў гаспадарання» (плануецца да падрыхтоўкі ў снежні 2019 г. i ўнясення ў Палату прадстаўнікоў НС Рэспублікі Беларусь у верасні 2020 г.);
  2. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці палітычных партый і іншых грамадскіх аб’яднанняў» (плануецца да падрыхтоўкі ў верасні 2019 г. i ўнясення ў Палату прадстаўнікоў НС Рэспублікі Беларусь у снежні 2019 года).

 

Мэта круглага стала — абмеркаваць праблемы ў прававым рэгуляванні праваадносін, якія падпадаюць пад сферу рэгулявання гэтых праектаў законаў, сумесна выпрацаваць магчымыя шляхі дзеянняў па прасоўванні інтарэсаў арганізацый грамадзянскай супольнасці пры распрацоўцы дадзеных праектаў законаў.

Мерапрыемства з’яўляецца чацвёртым у цыкле круглых сталоў, якія праводзяцца Цэнтрам прававой трансфармацыі, і прысвечаных тэме ўдасканалення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое рэгулюе пытанні стварэння і дзейнасці некамерцыйных арганізацый.

Круглы стол «Перспектывы развіцця рамачнага заканадаўства аб некамерцыйных арганізацыях» пройдзе 29 студзеня 2019 г. (аўторак) з 13:00 да 16:00 у г. Мінску. Ўдзельнікі не нясуць расходаў, звязаных з правядзеннем мерапрыемства. Для ўдзелу ў круглым стале абавязкова запаўненне электроннай заяўкі да 22 студзеня 2019 г. (11:00). Прадстаўнікі арганізацый, якія запоўнілі электронную заяўку, атрымаюць запрашэнні не пазней за 24 студзеня 2019 г.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх