Запрашэнне на круглы стол: «Як ацаніць культурны праект у сферы спадчыны»

Logo_Bel

Удзельнікамі круглага стала стануць сябры журы конкурса «Спадчына ў дзеянні».


Вынікі дыскусіі будуць рэалізаваныя падчас ацэнкі культурных праектаў пададзеных на конкурс.

Круглы стол адбудзецца ў суботу, 2 лютага, у Галерэі Ў, Мінск, Кастрычніцкая 19

Пачатак а 15:00.

Запрашаем Аўтараў і менеджараў культурных праектаў, Журналістаў і блогераў, якія пішуць на тэмы культуры. Навукоўцаў і даследчыкаў. Усіх каму цікава спадчына і яе інтэграцыя ў сучаснае жыццё.

Выступоўцы і пытанні:

Татьяна Бембель, ICOM
Ольга Шпарага, філосаф, ECLAB
Дзмітры Сурскі, Саюз дызайнераў Беларусі
Аліна Дзеравянка, Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці
Мадэратар: Сцяпан Стурэйка

Што такое добры культурны праект, звязаны са спадчынай?
Якія крытэры якасці?
Якія новыя фарматы інтэграцыі гістарычных помнікаў зараз актуальныя?
Новыя падыходы да працы са спадчынай Беларусі і ў свеце — якія яны?

Выступоўцы прывядуць прыклады паспяховых праектаў, прадставяць мастакоў, дызайнераў, культурных менеджараў, якія іх здзейснілі. «Наша спадчына – не проста застылыя камяні ці фальклор. Гэта тое, што ўздзейнічае на людзей і супольнасці, мае вялікі культурны і камерцыйны патэнцыял. Але як з ёй працаваць? Чаму адны праекты натхняюць і выклікаюць захапленне, а іншыя – непакояць?» – кажа Сцяпан Стурэйка, каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні».
Адказы ў суботу, запрашаем усіх!
Больш пра конкурс гл. на сайце ICOMOS-Беларусь http://belarus.icomos.org/
Больш інфармацыі на старонцы ICOMOS-Беларусь ў https://www.facebook.com/icomosby/

Сайт ГА Беларускі камітэт ІКАМОС

Похожие записи

Верх