Дзень роднай мовы разам з Задзіночаннем беларускіх студэнтаў!

22 лютага а 19-й у Прэс-клубе (вул. Веры Харужай, 3-601) ты зможаш стаць яшчэ бліжэй да беларускай мовы. Цікавыя беларусы і беларускі распавядуць, як яны пачалі размаўляць на роднай мове, што іх падштурхнула, з якімі сітуацыямі яны сутыкаюцца ў штодзённым жыцці ці прафесійнай дзейнасці. 

Хто выступіць:

Алесь Сьнег – дырэктар Арт Сядзібы;

Лізавета Ганчарова – ілюстратарка;

Наста Лойка – праваабаронца, сузаснавальніца Human Constanta;

|Эрык Арлоў-Шымкус – музычны гурт «Эрык і я»;

Антон Раднянкоў – мадэратар сустрэчы, дырэктар Цэнтра новых ідэй.

Ты ўбачыш, што мова жывая, на ёй размаўляюць розныя людзі з рознымі заняткамі і цікаўнасцямі. Калі ты не размаўляеш, але хочаш, магчыма, для цябе таксама знойдзецца нешта карыснае

Чакаем цябе, толькі зарэгіструйся тут, калі ласка
https://goo.gl/forms/0ZqaxgTZbsL0hKk43

Прыходзь, каб пагутарыць і адсвяткаваць разам!

Похожие записи

Верх