Дыскусія на тэму фэтфобнай рэкламы, адчування свайго цэлая і стэрэатыпаў соцыўма «Хутчэй худней»

Screenshot_3

20 чэрвеня ў памяшканні “Задзіночання беларускіх студэнтаў” прайшла дыскусія на тэму фэтфобнай рэкламы, адчування свайго цэлая і стэрэатыпаў соцыўма «Хутчэй худней». 20 чалавек, у тым ліку хлопцы, сабраліся паслухаць прэзентацыю Марыі Колб — гендарнай актывісткі, выпускніцы Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі на канцэнтрацыі «Гендарныя даследаванні» — і паразмаўляць на тэму фэтфобнай рэкламы і фэмвертайзінга (рэкламы, якая падтрымлівае жанчын і дапамагае ім у барацьбе за роўнасць).

 

У якасці дэманстрацыйнага матэрыялу фэтфобнай рэкламы Марыя сабрала больш за 20 скрыншотаў беларускай і расійскай рэкламы, якая апанавала сацсеткі з надыходам летняга сезону.

 

«Жах, як вісяць твае бакі! Хутчэй ідзі да нас, мы распавядзем, як ад іх пазбавіцца… «- з такімі слоганамі сутыкаецца амаль кожная беларуска па некалькі разоў на дзень. Як жа такая рэклама ўплывае на ўспрыманне дзяўчатамі сябе і свайго цела? Адказ Марыі — адмоўна. Пачынаючы ад бялізны і заканчваючы трэнажорнымі заламі — маркетынг розных брэндаў звяртаецца да выкарыстання фэтфобнай рэкламы, якая дэманструе ідэальныя формы або асуджае цела, якое не адпавядае параметрам «90-60-90″. Як пазбавіцца ад стэрэатыпаў у рэкламе і ў сваёй галаве, прызнаць прыгажосць жанчын рознай камплекцыі, якім характарыстыкам павінна адказваць гендарна нейтральная рэклама і як прыняць і палюбіць сябе — на ўсе гэтыя пытанні ўдзельнікі атрымалі адказ у ходзе агульнай дыскусіі.

 

Марыя Колб дала разгорнутае інтэрв’ю на тэму беларускага бодзі-пазітыву і адносін да яго з боку мужчын, а таксама падзялілася парадамі для тых, хто хоча прыняць сябе.

 

Што цябе матывавала правесці размову пра фэтфобную рэкламу “Хутчэй худней”?

 

Я адвучылася ў ECLAB на канцэнтрацыі «Гендарныя даследаванні» і ў рамках курса рабіла даследаванні пра бодзі-пазітыў: пра тое, як беларускія дзяўчыны ставяцца да свайго цела і як яны яго прымаюць, і па выніках гэтага даследавання я зразумела, што існуе вялікая праблема непрыняцця свайго цела. З-за гэтага я і стала больш паглыблена вывучаць гэту тэму. А зараз мы рабілі івэнт пра фэтфобную рэкламу, таму што яе з’явілася вельмі багата перад летам. Я пачала яе скрыніць, назбіралася багата, і па апытанках людзей апынулася, што важна пра гэта паразмаўляць.

 

Якія беларускія брэнды часцей за ўсё звяртаюцца да выкарыстання фэтфобнай рэкламы?

 

Гэта, па-першае, фітнес-клубы — яны вельмі часта ўвогуле выкарыстоўваюць досыць сексуальнае жаночае цела.

 

Як можна вырашыць праблему фэтфобнай рэкламы ў Беларусі?

 

Па-першае, трэба не замоўчваць праблему, больш пра яе пісаць і казаць. У той жа самай рэкламе здымаць людзей з рознымі прапорцыямі цела і фігурамі. Нават я, пакуль праводжу мерапрыемствы, звязаныя з бодзі-пазітывам, бачу, што ў вялізнай колькасці дзяўчын і хлопцаў ёсць праблемы непрыняцця свайго цела, і калі яны выказваюцца, яны бачаць, што таксама ёсць нават людзі, якія маюць канвенцыйна прынятую грамадствам фігуру, але ўсё роўна сябе не прымаюць.

 

У тых жа трэнажорных залаў мэтавая аўдыторыя — людзі, якія хочуць схуднець і прывесці сябе ў парадак, і іх больш, чым людзей, якія могуць прыняць сябе. Як у такім выпадку пераканаць трэнажорныя залы не выкарыстоўваць фэтфобную рэкламу?

 

Не факт, што гэтая аўдыторыя больш, таму што незразумела, ці жаданне схуднець — уласнае жаданне гэтых людзей, бо гэта вельмі часта навязаны грамадствам стэрэатып. А хадзіць у спартзал, каб падтрымаць свае здароўе, — вось гэта і трэба прапагандаваць. Калі вам спадабаецца рабіць практыкаванні на трэнажорах, хадзіце — вось такі патрэбен быць пасыл. А не “Вы ПАВІННЫ худнець, бо хутка лета, вам у купальнік”.

 

Часта гаворка заходзіла пра бодзі-пазітыў. Як ты можаш ахарактарызаваць гэты кірунак менавіта ў Беларусі?

 

Увогуле, ёсць вялізны стэрэатып, што бодзі-пазітыў — гэта толькі пра надвагу. Хаця гэта абсалютна не так. Гэта феміністкі рух, які кажа пра тое, што трэба прымаць сябе такой, якая ты ёсць. І вага — гэта толькі маленькая частка руху. Там і пра скуру, і пра шрамы, пра цела з інваліднасцю, пра валоссе на целе асабліва жанчын, пра тое, як таксама і мужчыны павінны выглядаць, таму што гэта ў вялізнай ступені тычыцца мужчын, бо яны таксама пакутуюць з-за таго, што ім кажуць: вы павінны быць высокімі, з шырокімі плячыма, з барадой, займацца спортам. Стэрэатыпаў вельмі багата, і яны тычацца не толькі жанчын.

 

Чым адрозніваецца бодзі-пазітыў у Беларусі ад іншых краін?

 

Ён вельмі адрозніваецца хаця б колькасцю артыкулаў, кніг, відэа і ўвогуле матэрыялаў пра бодзі-пазітыў. Я не скажу, што за мяжой усе людзі любяць адзін аднаго і прымаюць усі цела, але там больш даверу ў грамадстве: ты выходзіш на вуліцу, і на цябе ніхто не глядзіць, усім па барабану, якая ў цябе форма цела. У Расіі стала з’яўляцца больш блогерак, якія пішуць пра бодзі-пазітыў, дыскрымінацыю, сексізм. Ва Украіне таксама. Але ў Беларусі ўсё гэта на пачатковай стадыі.

 

Якія парады можаш даць тым, хто хоча прыняць сябе?

 

Увогуле можна чытаць блогерак, кнігі, артыкулы пра бодзі-пазітыў, асабліва калі вы ведаеце ангельскую мову, гэта адкрые для вас вялікія магчымасці. Таксама можна глядзець фільмы і серыялы, якія не прапагандуюць сексуальны вобраз дзяўчыны і не асуджаюць жанчыну за тое, што яна выглядае неяк не так. Напрыклад, гэта серыял “Девчонки/Girls”. Наступная парада — знайсці ў сабе якасці, за якія вы вартыя любові, і заўсёды сабе пра іх нагадваць. Разглядаць сабе не па частках, а як цэласную асобу, у якой усё зроблена гарманічна і так, як трэба. Не трэба забываць радаваць сябе: кожны дзень можна рабіць прыемныя для вашага цела і вас саміх рэчы і абавязкова хваліць сябе за гэта. Не каментуйце і не асуджайце чыюсьці знешнасць. Калі вы лічыце, што вы цалкам сабе прымаеце, — гэта супер, але калі вы бачыце чалавека з надвагай ці недавагай, ці каторы выглядае не так, як, на ваш погляд, ён павінен выглядаць, проста не каментуйце гэта. Ваша парада не настолькі важна для гэтага чалавека, але яна можа быць вельмі траўмуючай.

 

Екатерина Александронок

Похожие записи

Верх