Майстэрня сацыяльнага кіно прадставіць вынікі гадавога праекта інклюзіўны адукацыі ў сферы медыя #ART_INCLUSION

film-2205325_960_720

27 чэрвеня ў IBB Minsk адбудзецца прэзентацыйны паказ фільмаў ад студэнтаў праекта #ART_INCLUSION, а таксама круглы стол аб перспектывах развіцця інклюзіўнай адукацыі ў крэатыўнай сферы.

 

#ART_INCLUSION – адукацыйны праект, які замацаваў актыўнасць Майстэрні сацыяльнага кіно ў стварэнні пляцоўкі для самарэалізацыі людзей з інваліднасцю і без у сферы медыя. У гадавую праграму #ART_INCLUSION ўвайшлі 6 бясплатных курсаў па стварэнні гульнявых сацыяльных ролікаў, дакументальных фільмаў, стварэнні кантэнту для YouTube. Галоўнымі крытэрамі як фармавання праграмы, так і адбору ўдзельнікаў стала здольнасць створанага медыя-кантэнту дапамагаць у вырашэнні грамадскіх, экалагічных, культурных задач.

 

Працягваючы працу ў сферы інклюзіўнай адукацыі, распачатую ў 2015 годзе, Майстэрня сацыяльнага кіно пашырыла напрамкі курсаў і сфакусавалася на іх практычнай карысці для студэнтаў. Прыярытэтамі тут сталі перспектыва працаўладкавання людзей з абмежаванымі магчымасцямі і праца з відэа ў прасоўванні некамерцыйных арганізацый. З гэтых прычын усе курсы вялі толькі практыкі, якія рэальна ўяўляюць сферу дакументалістыкі ў Беларусі, спецыфіку працы ў рэкламным бізнесе і YouTube-блогінгу.

 

«Сёння мы паўсюдна назіраем, наколькі відэа як інструмент запатрабаваны ў актывізме. Многія людзі з інваліднасцю хацелі б яго выкарыстоўваць, каб данесці сваё бачанне праблем, сваё меркаванне і пазіцыю. Гэта прымушае нас пашыраць геаграфію навучання і праводзіць трэнінгі таксама онлайн у фармаце бясплатных вэбінараў, каб яны былі даступныя як мага большай колькасці людзей,»- адзначае прадзюсар праекта Канстанцін Варабей.

 

У рамках падвядзення вынікаў праекта 27 чэрвеня ў IBB Minsk (пр-т Газеты «Праўда», 11) адбудуцца:

 

Дыскусія «інклюзія ў медыя-сферы: ці ёсць перспектывы?»

17:30, аўд. Dortmund

 

На парадку адкрытага абмеркавання эфектыўнасці праектаў інклюзіўны адукацыі для творчых беларусаў будуць наступныя пытанні:

  • Перспектывы забеспячэння / садзейнічання занятасці людзей з абмежаванымі фізічнымі здольнасцямі ў крэатыўным сектары;
  • Інклюзія і творчасць: ці толькі ў галаве абмежаванні на шляху ў крэатыўны сектар?
  • Наколькі запатрабавана інклюзіўны адукацыю з боку НКА?

 

Запрошаныя эксперты:

  • Сяргей Драздоўскі – кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю;
  • Вольга Дашук – рэжысёр-дакументаліст;
  • Ян Карпаў – кіраўнік рэкламнага агенцтва;

  • Канстанцін Варабей – каардынатар праекта;
  • Аляксандр Аўдзевіч – афіцэр па інклюзіі і інваліднасці Праграмы развіцця ААН у Беларусі;
  • Аксана Палажэнец – удзельніца курсаў, прадстаўніца Беларускага таварыства глухіх;
  • Аляксандр Ергулевіч – удзельнік курсаў, творчы прадпрымальнік;
  • Аляксандра Гароднікава – удзельніца курсаў, рэжысёр.

 

Прэзентацыя вынікаў #ART_INCLUSION

19:00, Канферэнц-зала «Europa»

 

У праграме:

  • Вопыт і назіранні ад трэнераў курсаў: Андрэя Палупанава, Яна Карпава, Віктара Аслюка, Вольгі Дашук, а таксама Паўла Квасьнеўскага (Польшча);
  • Паказ двух дакументальных фільмаў студэнтаў;
  • Выступ прадстаўніка Пасольства ЗША ў Рэспубліцы Беларусь;
  • Урачыстае ўручэнне сертыфікатаў студэнтам 6 курсаў.

Праект #ART_INCLUSION быў рэалізаваны пры падтрымцы Амбасады ЗША ў рамках праграмы малых грантаў.

Падрабязная інфармацыя пра курсы і выкладчыках ART_INCLUSION – на сайце artinclusion.sockino.by.

 

Похожие записи

Верх