«Вялікі мазгавы штурм» для НКА і ініцыятыў

system-2660914_960_720

20 ліпеня Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый запрашае некамерцыйныя арганізацыі і ініцыятывы на «Вялікі мазгавы штурм». Разам з ментарамі і ментаркамі вы прыдумаеце, як дадаць новыя фарматы і падыходы ў вашу працу з мэтавымі групамі. Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 16 ліпеня 2019. Удзел бясплатны.

 

Для каго гэтае мерапрыемства?
Калі вы дапамагаеце рэалізацыі правоў жанчын, людзей з інваліднасцю, анкалагічных пацыентаў/к, ЛГБТК+, людзей, якія жывуць з ВІЧ, мігрантаў і іншых уразлівых груп, гэта мерапрыемства для вас. Асабліва карысным «Вялікі мазгавы штурм» будзе для тых ініцыятыў і арганізацый, якія стаміліся ад звыклых лекцый, фестываляў, семінараў, майстар-класаў. Мы прапануем вам новы фармат!

Што будзе адбывацца?
Арганізатары запрасілі крэатыўных ментараў і мантарак з розных сфер: правы чалавека, моладзевая праца, фемінізм, экалогія, медыя, PR, адстойванне інтарэсаў. Разам з імі вы прыдумаеце новыя нечаканыя спосабы працы з вашай аўдыторыяй. Падчас мерапрыемства вы зможаце пазнаёміцца ​​з іншымі арганізацыямі і ініцыятывамі, абмяняцца ідэямі, знайсці падтрымку і, магчыма, прыдумаць сумесную ідэю для праекта на стыку розных сфер.

Папярэдняя праграма:
11.30 — Рэгістрацыя і прывітальны кава
12.00 — Уступленне, правілы працы
12.15 — Крэатыўная сесія і натхняючыя прыклады
13.00 — «Бар геніяў» — Кансультацыі з ментарамі і ментаркамі
15.00 — «2 у 1″ — Вялікае знаёмства для новых ідэй
16.00 — Завяршэнне праграмы

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх