Гуманная наркапалітыка: у чым яе асаблівасць і эфектыўнасць?

unnamed
  • Што атрымаецца, калі будаваць наркапалітыку з аглядкай на здароўе і правы чалавека?
  • Як выкананне правоў чалавека дапамагае знізіць абарот наркотыкаў?
  • Чаму медыцынская дапамога і сацыяльная падтрымка настолькі істотныя для людзей з нарказалежнасцю?

19 лістапада ў межах Неафіт | персанальная выстава Юры Шуста Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» запрашае ўсіх жадаючых на публічную лекцыю і дыскусію аб наркапалітыцы, заснаванай на правах чалавека і здароўе.

Мы абмяркуем сэнс тэрміна «дэкрыміналізацыя», сутнасць падыходу «put people first», важнасць доступу да медыцынскіх паслуг для нарказалежных. А яшчэ пагаворым аб прагрэсіўным міжнародным досведзе працы з наркатэматыкай ў іншых краінах.

Людзям з нарказалежнасцю патрэбныя лячэнне, рэабілітацыя і прафілактыка. Даследаванні ААН пацвярджаюць, што лячэнне пазбаўляе ад залежнасці больш людзей, чым турма. А яшчэ эфектыўнае лячэнне нарказалежнасці — гэта выгадная альтэрнатыва крымінальнаму пакаранню.

Прыходзьце і даведайцеся, як гэта працуе. Распавядаюць прадстаўнікі агенцтваў ААН у Беларусі і грамадскага аб’яднання «Пазітыўны рух».

Калі: 19.11.2019

Пачатак: 19.00

Дзе: Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Кастрычніцкая, 19)

Уваход вольны, па рэгістрацыі cutt.ly/keS4zQY

Сустрэча ў Facebook

Похожие записи

Верх