Канферэнцыя Reshape 2019 – Framing the Future of Belarus

Screenshot_4

Ужо 15 снежня Цэнтр новых ідэй ладзіць канферэнцыю “Reshape 2019 – Framing the Future of Belarus”. Дзе будуць гутарыць пра будучыню Беларусі, а менавіта закрануць пытанні міграціі, развіцця рэгіёнаў і зменаў ў грамадстве. Уваход вольны па папярэдняй рэгістрацыі (колькасць месцаў абмежаваная!).

Месца: Мінск, Галерэя Ў (вул. Кастрычніцкая, 19, ст.м. Першамайская)

Незалежнай Беларусі неўзабаве споўніцца 30 гадоў, але свята ў грамадстве не адчуваецца. Гады эканамічнага росту забытыя. Цяпер мы сутыкнуліся з масавай эміграцыяй, дэпапуляцыяй рэгіёнаў, а веры, што новае пакаленне зменіць краіну, не так і шмат.

«Але мы хочам, каб Беларусь дасягнула поспеху, таму мусім зразумець, як павярнуць ход гульні ў іншы бок, – у гэтым і ёсць мэта новай канферэнцыі Цэнтра новых ідэй. Reshape-2019 збярэ разам актыўных беларусаў, каб абмеркаваць: што рабіць з будучыняй нашай краіны».

Спецыяльная госця канферэнцыі — Святлана Алексіевіч, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры.  Таксама на Reshape выступіць Наталля Зубарэвіч — вядучая расійская спецыялістка ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў.

ОДБ Брусель

Похожие записи

Верх