Марафон лекцый ад Асамблеі НДА

home-office-2838944_1280

4 чэрвеня Асамблея НДА правядзе Марафон лекцый. Цягам 5 гадзінаў у інфармацыйным анлайн-забегу будуць удзельнічаць 5 сьпікераў і сьпікерак з розных грамадзкіх арганізацыяў, якія тым ці іншым чынам закрануць COVID-19.

Трансьляцыя пройдзе на YouTube-канале Асамблеі НДА. Каб атрымаць нагаданьне пра старт любой зь лекцыяў, можна зарэгістравацца.

Праграма Марафону лекцый:

16:00 “Шматразовае VS Аднаразовае”, Натальля Блішчык з Цэнтру экалягічных рашэньняў.

На лекцыі вы даведаецеся як зьменшыць экалягічную нагрузку на навакольнае асяродзьдзе бяз шкоды для здароўя, як зрабіць шматразовы посуд і ўпакоўку бясьпечнымі для карыстаньня. А таксама паразважаеце, ці зможа страх каранавірусу зьнішчыць лад жыцьця, які будуецца на прынцыпах Zero Waste.

17:00 “Жанчыны і COVID: 5  гісторыяў беларусак”, Наталька Мотузсяброўка Рады БАПЖ – Беларускай арганізацыі працоўных жанчын.

На прыкладзе некалькіх рэальных гісторыяў жанчын вы даведаецеся пра патрэбы і праблемы беларусак у часы пандэміі. Абмяркуем уразлівасьць жанчын – санітарак і мэдсясьцёр, настаўніц і маці зь дзецьмі – падчас каранавірусу.

18:00 “Каранавірус: мэдыягігіена і пабочныя эфэкты”, Тамара Мацкевіч, мэдыяэкспэртка, намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы, рэдактарка парталу nastaunik.info.

Падчас лекцыі можна будзе даведацца, як не паддавацца паніцы праз чытаньне фэйкавых навінаў, атрымаць парады па павелічэньні мэдыяграматнасьці. Каранавірус сыходзіць, а фэйкі застаюцца.

19:00 “2020: назад да межаў і ксенафобіі”, Валдзіс Фугашправаабаронца з каманды Human Constanta

Падчас лекцыі Валдзіс падзеліцца інфармацыяй аб тым, як падзеі першых месяцаў 2020 году агаляюць нецярпімасьць і мысьленьне ў катэгорыі межаў і нацыяў, а таксама пра магчымыя небясьпечныя наступствы гэтага.

20:00 “Адказны і экалягічны турызм у сьвеце і ў Беларусі”, Маша Гуліна, рэдактарка анлайн-часопіса пра падарожжы 34travel і 34travel.me

Што такое адказны турызм, якія ёсьць прыклады ўдалых экатурыстычных праектаў у сьвеце, які патэнцыял экатурызму ў Беларусі і ці можна падарожнічаць так, каб нікому і нічому не нашкодзіць?

Похожие записи

Верх