Форум-тэатр. Zoom edition

Форум-театр. Центр _Живая Библиотека_.

Форум-тэатр у анлайн! Запрашаем 4 ліпеня на «Форум-тэатр. Zoom edition»!

Правы чалавека — далікатная, важная канструкцыя ў грамадстве. З парушэннем правоў чалавека мы сутыкаемся як у афлайн, так і ў анлайн-жыцці. Форум-тэатр — імправізацыйны метад, у якім абыгрываецца сацыяльна-значная тэма. Ен дае магчымасць убачыць складаную сітуацыю і знайсці з яе выйсце.

Мы спадзяемся, кожны і кожная могуць паўплываць на вырашэнне праблем у грамадстве і змяніць сітуацыю ў лепшы бок, асабліва ў анлайн-прасторе. Зразумець як дапаможа «Форум-тэатр. Zoom edition»! 

✨Калі: 4 ліпеня (субота), 13:00-16:00 

✨Дзе: платформа Zoom  

У праграме:  

- анлайн-гульні на разняволенне,   

- форум-тэатр як метад, заснаваны на правах чалавека  

- гутаркі на сацыяльна-значныя тэмы  

- пошук рашэнняў анлайн-канфліктаў, якія суправаджаюцца парушэннем правоў чалавека 

- падрыхтоўка і паказ анлайн-пастаноўкі  

Абавязковая рэгістрацыя да 21:00 3 ліпеня: https://forms.gle/gLpvhDa8c47DPyxJ8 . Колькасць месцаў абмежавана. Раніцай 4 ліпеня зарэгістраваныя ўдзельнікі і ўдзельніцы атрымаюць на e-mail ліст з пацверджаннем і спасылкай на Zoom. 

Падрабязнасці на сайце: https://humanlibrary.by/event/forum-teatr-zoom-edition/

Арганізатары «Форум-тэатра. Zoom edition»: Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.

 

Похожие записи

Верх