Прэзэнтацыя Дайджэсту дасьледаваньняў грамадзянскай супольнасьці і CSO Meter

Prezentatsyya-11.12

11 сьнежня а 16.00 Асамблея НДА прэзэнтуе Дайджэст дасьледаваньняў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці 2018-2019 і абноўленую інфармацыю CSO Meter. Запрашаем далучыцца да прагляду.

Прэзэнтацыя Даджэста даследаваньняў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці 2018-2019, выдадзенага сёлета Асамблеяй НДА ў супрацоўніцтве зь Інстытутам “Палітычная сфэра”, пройдзе ў анляйн-фармаце, любы жадаючы зможа далучыцца да яе прагляду на старонцы Асамблеі НДА ў facebook.

У межах прэзэнтацыі адбудзецца дыскусія “Як выкарыстоўваюцца дасьледваньні некамэрцыйных арганізацыяў? Ацэнка якасьці даследваньняў НДА”. Удзел у дыскусіі возьмуць прадстаўнікі розных сфэраў, у якіх выкарыстоўваюцца (або могуць выкарыстоўвацца) даследаваньні, праведзеныя некамэрцыйнымі арганізацыямі: праваабарончы сэктар, thinktanks, эканоміка, медыя, адвакацыя і палітыка. Мадэратарам выступіць Юры Чавусаў.

Падчас прэзэнтацыі будзе абвешчаны збор матэрыялаў для Даджэста даследаваньняў арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці 2019-2020.

У завяршальнай частцы сустрэчы Вольга Смалянка з Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) прадставіць абноўленыя дадзеныя CSO Meter – маніторынгу умоваў для арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці у краінах Усходняга партнэрства.

Запрашаем далучыцца да прагляду Прэзэнтацыі на старонцы Асамблеі НДА ў facebook. Калі Вы жадаеце, каб мы нагадалі пра трансляцыю ў дзень правядзеньня падзеі, калі ласка, запоўніце форму.

Акрамя таго, нагадаем, што Вы можаце замовіць папяровыя асобнікі Даджэста даследаваньняў арганізацый грамадзянскай супольнасьці 2018-2019: Download (PDF, 116KB)

З праграмай імпрэзы можна азнаёміцца тут.

 

Похожие записи

Верх